• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Ганцавічах супрацоўнікаў незалежнага сайта выклікалі «на размову» ў міліцыю

    Раніцай 29 жніўня супрацоўнікі Ганцавіцкага РАУС прыйшлі дадому да карэспандэнта сайта «Ганцавіцкі час» Святланы Малышкі і настойліва прапанавалі праехаць у пастарунак «для размовы».

    На пытанне журналісткі, на якой падставе выклікаюць на «гутарку», адказу яна не атрымала. Святлана Малышка адмаўлялася ехаць, бо ніякіх законных падстаў выконваць патрабаванні міліцыянтаў не было.

    У выніку карэспандэнт «Ганцавіцкага часу» усё ж паехала ў міліцыю, дзе з ёй размаўляў першы намеснік начальніка Ганцавіцкага РАУС Дзяніс Санчук. Як высветлілася, яго зацікавіў артыкул з назвай «Центр Ганцевичей к «Дожинкам» облысел»: у тэксце ідзе гаворка пра тое, як горад рыхтуецца да правядзення абласнога свята «Дажынкі».

    Паводле словаў Святланы Малышкі, суразмоўца выказаў прэтэнзіі да загалоўка: маўляў, ён нібыта не адпавядае рэчаіснасці. У той час, на думку міліцэйскага начальніка, варта было б пісаць пра тое, што горад да свята пераўтвараецца і добраўпарадкоўваецца.

    Журналістка прывяла свае довады пра аб’ектыўнасць уласнай інфармацыі, а таксама адзначыла, што звярталася за каменатром да спецыяліста Ганцавіцкага райвыканкама Валерыя Русакевіча, але адказу не атрымала. Чыноўнік адмовіўся размаўляць і параіў чытаць дзяржаўную раёнку «Савецкае Палессе», а тасама праўладную суполку ў мэсэнджэры.

    У выніку размовы ў міліцыі Святлану Малышку папярэдзілі, што будуць уважліва чытаць яе артыкулы.

    Таксама 29 жніўня міліцыянты наведалі яшчэ аднаго супрацоўніка інтэрнет-рэсурсу «Ганцавіцкі час» Сяргея Багрова, якога таксама запрасілі на размову ў РАУС. Падстава была дзіўная – нейкі «сямейны канфлікт», пра які Сяргей Багроў нічога не ведаў.

    У міліцыю супрацоўнік сайта вырашыў ехаць разам з жонкай, каб даведацца хто з іх «скандаліст». Але ў пастарунку высветлілася, што прысутнасць жонкі не спатрэбілася, бо гаворка пайшла зусім на ішую тэму, звязаную працай Сяргея Багрова у свой вольны час у якасці дыджэя аднаго з кафэ.

    Таксама яго спыталі, аб працы для інтэрнэт-рэсурсу ganc-chas.by. Але, атрымаўшы адказ, што артыкулы Сяргей не піша, а займаецца нейрасеткамі, «прафілактычная гутарка» скончылася.

    Як мяркуюць у рэдакцыі «Ганцавіцкага часу», сутнасць гэтых размоў ў тым, што кіраўніцтву Ганцавіцкага райвыканкама не падабаецца, як незалежны інтэрнэт-рэсурс асвятляе падрыхтоўку да абласных «Дажынак». У мінулыя выходныя пагутарыць з супрацоўнікамі рэдакцыі пажадалі старшыня райвыканкама Уладзімір Бялоў і яго намеснік Сяргей Сарокаў. Яны па чарзе тэлефанавалі карэспандэнтам сайта «Ганцавіцкі час» і выказвалі сваю незадаволенасць. Аднак калі чыноўнікі не атрымалі адказу наконт аўтараў публікацый, да гэтай справы вырашылі далучыць міліцыю.

    Чытайце яшчэ:

    Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч выйшаў на волю

    «Уникальная операция пропаганды». Фильм ОНТ про Андрея Поротникова — набор противоречий, провластных штампов и нарративов

    Прэзідэнтка Еўрапарламента выказала салідарнасць са зняволенай Ларысай Шчыраковай, вырак якой агучаць заўтра

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці