• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У ДНР украінскаму журналісту «Радыё Свабода» далі 15 гадоў за «шпіянаж»

    У ДНР украінскага журналіста Станіслава Асеева, пазаштатнага аўтара Украінскай службы "Радыё Свабода", прысудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі. 

    Асеева прызналі вінаватым у шпіянажы на карысць Украіны і падбухторванні да яго, арганізацыі экстрэмісцкай супольнасці, закліках да экстрэмісцкай дзейнасці і ажыццяўленню дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці «рэспублікі».

    Праваахоўнікі ДНР сцвярджаюць, што з сакавіка 2015 года па май 2017 года Асееў праводзіў разведку месцаў дыслакацыі падраздзяленняў узброеных сіл рэспублікі. Атрыманыя звесткі ён перадаваў украінскаму боку. Акрамя таго, па версіі следства, ён прыцягваў праўкраінскіх карыстальнікаў сацсетак для збору і перадачы звестак, якія маглі б быць выкарыстаныя супраць бяспекі г.зв. рэспублікі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці