• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У дачыненні брэсцкага журналіста Яўгена Скрабца заведзена новая справа за працу без акрэдытацыі

    Журналіста-фрылансера, сябра ГА “БАЖ” Яўгена Скрабца 2 красавіка выклікалі ў Брэсцкі РАУС, у якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс.

    Пра тое, што справа распачатая, Яўген Скрабец даведаўся падчас тэлефанавання невядомай асобы, які прадставіўся супрацоўнікам міліцыі. Пазней ад гэтага чалавека па Viber фрылансеру была даслана позва. Нагодай з’явіўся матэрыял, змешчаны на сайце “Радыё Рацыя” пад назвай: “Актывістаў і незалежных журналістаў не пусцілі на прэс-канферэнцыю ў Берасці”, які быў прысвечаны сітуацыі вакол акумулятарнага завода “АйПаўэр”.

    Калі Скрабец з’явіўся ў РАУС, участковы інспектар міліцыі Сяргей Максімовіч склаў пратакол аб парушэнні артыкула 22.9 КаАП РБ.

    “Супрацоўнік міліцыі спрабаваў мяне апытаць, але я спаслаўся на артыкул 27 Канстытуцыі Беларусі, які дазваляе не даваць сведчанняў супраць сябе”, — паведаміў Яўген Скрабец у гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА “БАЖ” .

    Суд па гэтай справе прызначаны на 5 красавіка.

    У Брэсцкім РАУС высветлілася, што Скрабцом цікавяцца і прадстаўнікі Ленінскага РАУС Брэста. Журналісту адтуль была перададзена позва на 4 красавіка — яна тычыцца мінулага судовага разбіральніцтва, калі пратакол быў адпраўлены на дапрацоўку.

    Яўген Скрабец лічыць таку пільную ўвагу да сябе спланаваным пераследам з мэтай перашкодзіць прафесійнай дзейнасці, а таксама аб’ектыўна асвятляць грамадска-палітычную, эканамічную і культурную сітуацыю ў брэсцкім рэгіёне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці