• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Чарнагорыі афіцыйна забаранілі вяшчанне расійскіх СМІ

    Улады Чарнагорыі афіцыйным дакументам забаранілі вяшчанне і распаўсюд расійскіх СМІ ў краіне, піша Pol­skie radio. Рашэнне ўжо выклікала рэзкую рэакцыю Крамля.

    дыпламаты вайна Расіі з Украінай

    Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: EPA/SARAH YENESEL Dostaw­ca: PAP/EPA

    Справа тычыцца дваццаці расійскіх выданняў, у тым ліку дзяржаўных тэлеканалаў. Іх распаўсюд праз кабельныя сеткі, спадарожнік і Інтэрнэт быў цалкам забаронены.

    З сённяшняга дня ніводнаму са СМІ, якія ўваходзяць у спіс, не дазволена вяшчаць у Чарнагорыі. Гэта фармалізацыя дзеянняў, якія фактычна былі прадпрынятыя два гады таму, пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

    Практычна з таго моманту доступ да расійскіх каналаў быў абмежаваны. Гэта матывавана жаданнем не дапусціць распаўсюджвання расійскай прапаганды і дэзінфармацыі.

    Рашэнне выклікала рэзкую рэакцыю расійскага МЗС не толькі з‑за вялікай расійскай дыяспары ў Чарнагорыі. Прэс-сакратар міністэрства Марыя Захарава заявіла СМІ, што рашэнне балканскай краіны ёсць«варожым актам адкрытай цэнзуры» і парушае «свабоду СМІ».

    Хоць фактычна ўжо два гады ў Чарнагорыі няма расійскага тэлебачання, Захарава лічыць, што рашэнне мясцовага медыярэгулятара — гэта жаданне дагадзіць Брусэлю на шляху да еўраінтэграцыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці