• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У чацвер ў Калінкавічах – разгляд справы журналіста Кастуся Жукоўскага

    Гомельскага журналіста, сябра ГА “БАЖ” Кастуся Жукоўскага выклікаюць у суд Калінкавіцкага раёна на 14 студзеня. А 14-й гадзіне там мае распачацца разгляд яго справы паводле арт. 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

    Падставай для завядзення справы стаў тэлесюжэт пра збіццё калінкавіцкімі футбольнымі заўзятарамі маладзёна з Жыткавічаў, які выйшаў у эфір тэлеканала “Белсат”. Пратакол на журналіста склаў 28 снежня супрацоўнік Калінкавіцкага РАУС маёр Уладзімір Паўловіч – за тое, што Жукоўскі браў у людзей відэакаментары.

    Усяго ў канцы 2015 – пачатку 2016 года Жукоўскага выклікалі ў тры пастарункі – Калінкавіцкі, Кармянскі і Веткаўскі. Ва ўсіх выпадках міліцыянты казалі пра складанне пратаколаў.

    Жукоўскі з лістапада 2015 г. зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік, які займаецца стварэннем інфармацыйных матэрыялаў, у тым ліку і відэа. Беларускае заканадаўства і міжнародныя пагадненні, якія падпісала Беларусь, гарантуюць грамадзянам права на збор і распаўсюд інфармацыі. Акрэдытацыя ў знешнепалітычным ведамстве не патрабуецца, бо Жукоўскі не з’яўляецца штатным супрацоўнікам “Белсата”.

    Летаць Жукоўскі стаў “рэкардсменам” сярод журналістаў-фрылансераў па прысуджаных штрафах – іх сума склала 31,5 мільёна рублёў. На падставе пратаколаў міліцыі раённыя суды шэсць разоў штрафавалі Жукоўскага за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для тэлеканала “Белсат”.

    13 студзеня па тым жа артыкуле суд пакараў штрафам у 22 базавыя велічыні яшчэ адну гомельскую журналістку – Ларысу Шчыракову.

    Абгрунтаванне неправамернасці прыцягнення да адказнасці журналістаў-фрылансераў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ

    Першы штраф журналісту ў 2016‑м: 22 базавыя велічыні

    ГА “БАЖ” звярнулася ў Адміністрацыю Прэзідэнта з нагоды пераследу журналістаў-фрылансераў

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (Табліцы, абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці