• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Брэсце прапагандысты абмяркоўвалі становішча ў медыясферы Беларусі

    Семінар пад назвай «Нацыянальная медыяпрастора: асаблівасці станаўлення і тэндэнцыі развіцця» адбыўся 17 ліпеня ў будынку тэлерадыёкампаніі «Брэст». Месца абралі невыпадкова, бо менавіта прэзентацыя тэлевізійных праектаў гэтага дзяржаўнага СМІ была заяўленая ў якасці асноўнай часткі мерапрыемства.   

    У Брэсце прапагандысты абмяркоўвалі становішча ў медыясферы Беларусі

    Фота Pin­sk News (Пінскі Веснік)

    Да ўдзелу запрасілі не толькі прадстаўнікоў медыясферы Брэсцкай вобласці, але таксама ідэолагаў і праўладных экспертаў.

    Так, супрацоўнікі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) распавялі пра вынікі свайго апытання «Медыяспажыванне насельніцтва Брэсцкай вобласці».

    Паводле аналітыка БІСД Сяргея Жука, каля 85% жыхароў Брэсцкай вобласці ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў штодня карыстаюцца Insta­gram. Цікавасць да месенджара Telegram маюць больш за 70% карыстальнікаў у гэтай узроставай групе, да Viber — 65%, да Tik­Tok — 60%.

    «Мы ўступаем у новую эпоху, калі змяняецца сам тып медыяспажывання, — зазначаў Сяргей Жук. — Усё часцей ужо не толькі моладзь пераважна спажывае медыякантэнт з інтэрнэту — навінавыя сайты, сацыяльныя сеткі і месэнджары».

    Такім чынам, вынікі даследавання засведчылі, што роля дзяржаўных газет як эфектыўнага носьбіта прапаганды працягвае зніжацца, а ідэолагам трэба выпрацоўваць новыя падыходы, каб мець уплыў у сучаснай інфармацыйнай прасторы.

    «Асноўную ролю зараз граюць электронныя СМІ, якія займаюць галоўнае  месца сярод медыякрыніц для спажывання насельніцтвам, — лічыць кіраўнік аддзялення па Брэсцкай вобласці БІСД Ігар Кароль, —  І сёння склалася такая сітуацыя, калі чалавек, маючы адзін гаджэт, можа сам фармаваць медыякантэнт».

    Як вынікае з астатніх выступаў на семінары, гэтая тэндэнцыя вельмі напружвае ідэолагаў. На іх погляд, «разумнае» спажыванне інфармацыі сярод жыхароў Беларусі яшчэ не сфармавалася. У сувязі з гэтым нібыта «ёсць рызыкі для пранікнення дэструктыўнай прапаганды», што, паводле ідэолагаў, абавязкова трэба ўлічваць у дзейнасці дзяржаўных СМІ.

    Мясцовых прапагандыстаў заклікалі прытрымлівацца трэндаў, распрацаваных уладамі: звяртацца да свайго гледача, слухача, чытача праз новыя фарматы ў інтэрнэце.

    А сярод галоўных напрамкаў дзейнасці дзяржаўнай прэсы было агучана «змаганне з фэйкамі». Паводле праўладных экспертаў, гэта дазваляе «заваёўваць давер аўдыторыі і дапамагае жыхарам рэгіёна трымаць руку на пульсе падзей».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці