• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Брэсце журналістку не акрэдытавалі на выбарчым участку

    Сябра ГА “БАЖ” з Брэста Іна Хоміч накіравала скаргу на дзеянні выбарчай камісіі за адмову ў акрэдытацыі ў якасці журналіста.

    Як паведаміла службе маніторынгу ГА “БАЖ” Іна Хоміч, на ўчастку для галасавання №75, што месціцца ў брэсцкай гімназіі №2, яна знаходзіцца ад пачатку датэрміновага галасавання і была акрэдытаваная як назіральнік. Пры гэтым ёй не далі магчымасць нават сфатаграфаваць пратакол для галасавання, што ўжо ёсць парушэннем заканадаўства.

    Тады Іна Хоміч паказала сябрам выбарчай камісіі пасведчанне карэспандэнта газеты “Брэсцкі кур’ер” і заявіла, што будзе надалей знаходзіцца на ўчастку ў тым ліку і як журналіст.

    “Аднак сакратар камісіі, пасля нейкай размовы па тэлефоне, паведаміў, што выбарчае заканадаўства нібыта забараняе мне быць і назіральнікам, і прадстаўніком СМІ, – кажа журналістка. – Але назваць артыкул Выбарчага кодэкса, дзе пра гэта гаворыцца, ён ня здолеў”.  Тым не менш Іне Хоміч адмовілі ў акрэдытацыі ў якасці журналіста.

    У сваёй скарзе, накіраванай старшыні участковай камісіі, у гарадскую выбарчую камісію і пракуратуру Брэста, Іна Хоміч просіць правесці праверку выкладзеных фактаў і пасадзейнічаць, каб на ўчастку больш не чыніліся перашкоды прадстаўнікам СМІ, бо Выбарчы кодэкс не забараняе адначасова быць акрэдытаваным і як назіральнік, і як журналіст.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці