У Брэсце затрыманы журналіст Алег Супрунюк
Рэдактар навін сайта "Першы Рэгіён" Алег Супрунюк затрыманы ў Брэсце 6 ліпеня. Пра гэта паведамляе выданне.
Па словах жонкі Алега Пятровіча, мужа прыкладна ў 22:20 забралі з дома супрацоўнікі міліцыі. Калі яго звезлі, яна спрабавала даведацца, дзе яе муж і ў чым яго вінавацяць. Ёй паведамілі, што знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Брэста, затрыманы. Па якой прычыне затрыманы журналіст, участковы не сказаў, растлумачыў, што не мае права гаварыць.
7 ліпеня стала вядома, што рэдактара навінаў Алега Супрунюка вінавацяць у вырабе і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП). Яго даставілі ў суд Ленінскага раёна Брэста. Справа тычыцца падрыхтоўкі журналісцкага матэрыялу, фотаздымак у якім раней быў прызнаны экстрэмісцкім.
Цяпер Супрунюку пагражае вялізны штраф альбо адміністрацыйны арышт.
Прызнанне журналісцкіх матэрыялаў экстрэмісцкімі і прыцягненне калег да адказнасці — адна з найбольш вострых праблем у сферы медыя цяпер у Беларусі.
Алег Супрунюк — сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, некаторы час узначальваў яе брэсцкую суполку. Працаваў у газеце “Брестский курьер” і іншых выданнях. Цяпер — рэдактар навін сайта «Першы Рэгіён».