• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Брэсце спыніла самастойнае існаванне абласная беларускамоўная газета “Народная трыбуна”

    Са студзеня 2017-га года штотыднёвае выданне, заснавальнікамі якога з’яўляліся Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў і аблвыканкам, у выніку рэарганізацыі будзе далучана да іншай абласной дзяржаўнай газеты — “Заря”.

    Такім чынам, “Народная трыбуна” спыняе сваё існаванне як самастойнае выданне, а замест гэтага двойчы на месяц (па чацвяргах) рэдакцыя газеты “Заря” будзе рыхтаваць тэматычны беларускамоўны спецвыпуск пад назвай “Берасцейскія далягляды”. Плануецца, што на старонках адмысловага дадатку будуць друкавацца матэрыялы на тэмы культуры і гісторыі роднага краю, краязнаўчыя і іншыя матэрыялы, якія раней з’яўляліся ў “Народнай трыбуне”.

    Размовы пра тое, што адзіная цалкам беларускамоўная абласная газета на Берасьцейшчыне, якая існавала з 1990 года, можа быць зачыненая, ішлі даўно. Яшчэ некалькі гадоў таму наклад “Народнай трыбуны” складаў каля 12 тысячаў  асобнікаў, у ёй амаль не было рэкламы, а па коштах яна з’ўялялася самай таннай сярод усіх брэсцкіх выданняў. Гэтая адметнасць была запатрабаваная сярод пенсіянераў і маламаёмасных грамадзянаў, што куплялі альбо выпісвалі “Народную трыбуну” дзеля тэлевізійнай праграмы.

    Паводле звестак службы маніторынга ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, на працягу мінулага года выдаткі на фінансаванне газеты значна скараціліся, наклад паменьшыўся  да 3500 асобнікаў, а калектыў рэдакцыі папярэдзілі пра хуткія змены ў фармаце выдання. У выніку частка журналістаў была працаўладкаваная ў іншыя дзяржаўныя газеты, а частка вырашыла самастойна шукаць працу. Апошні нумар “Народнай трыбуны” быў надрукаваны 30 снежня 2016 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці