• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Брэсце і Бярозе пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне блогерам

    Відэаблогер з Брэста Сяргей Пятрухін 22 лютага быў выкліканы ў гарадскую пракуратуру, а яго калега Аляксандр Кабанаў напярэдадні наведаў пракуратуру Бярозаўскага раёна.

    У абодвух выпадках ад блогераў запатрабавалі тлумачэнняў наконт абставінаў, звязаных “з парушэннем заканадаўства аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў”. Нагодай стала анлайн-трансляцыя з удзелам Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна, дзе яны агучылі свае планы выйсці 25 лютага на цэнтральную плошчу Брэста, калі мясцовыя ўлады не прымуць рашэнне аб спыненні будаўніцтва акумулятарнага завода ў горадзе.

    Сяргей Пятрухін збірае подпісы жыхароў Брэста

    У выніку блогеры атрымалі афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння палажэнняў Закона “Аб масавых мерапрыемствах”, якія падпісалі  адпаведна пракурор Брэста Іван Чайчыц і пракурор Бярозаўскага раёна Аляксандр Круцько.

    Як паведаміў службе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Аляксандр Кабанаў, улады адмаўляюцца сустракацца з жыхарамі горада, каб выслухаць іх меркаванне наконт будаўніцтва акумулятарнага завода, а таксама ігнаруюць ініцыятыву людзей, якія прапануюць правесці паўнавартаснае грамадскае абмеркаванне гэтай будоўлі (пад адпаведным зваротам ужо сабрана амаль 37 тысячаў подпісаў).

    Аляксандр Кабанаў

    У сваю чаргу Сяргей Пятрухін лічыць, што папярэджанне пракуратуры ёсць спробай ціску на ўсіх актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарага завода. Ён дадаў, што пасля таго, як выходзіў з пракуратуры да яго падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і апыталі наконт яшчэ аднаго відэасюжэту, зробленага ў Пінску і таксама прысвечанага тэме вытворчасці акумулятараў.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці