• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Брэсце адбылася акцыя ў падтрымку тэлеканала “Белсат”

    Ініцыятыва правядзення акцыі належыць мясцовым прыхільнікам грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, якія вырашылі прадэманстраваць сваё салідарнасць з адзіным незалежным беларускамоўным тэлеканалам.

    Цяпер паўстала пытанне што да фінансавання дзейнасці “Белсата”, і гэта можа прывесці нават да яго закрыцця.

    У розных месцах горада цягам  мінулых выходных з’явіліся каляровыя налепкі “Я люблю “Белсат”. Яны былі размешчаныя на прыпынках грамадскага транспарту, дошках аб’яў і рэкламных тумбах.

    Такія налепкі можна было таксама пабачыць і каля будынка Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце. Гэтая дыпламатычная пляцоўка падпарадкоўваецца Міністэрству замежных спраў Польшчы, ад рашэння якога шмат што залежыць у далейшым лёсе тэлеканала “Белсат”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці