• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У блогера Кабанава пнеўманія, падазраюць COVID-19

    У блогера Аляксандра Кабанава ўзялі мазок на COVID-19 і зрабілі камп'ютарную тамаграфію (КТ), якая выявіла правабаковай пнеўманію ў лёгкай форме.

    Блогер Аляксандр Кабанаў цяпер знаходзіцца ў шпіталі ў Брэсце, медыкі падазраюць каранавірус. Напярэдадні, 9 траўня, Аляксандр адчуў недамаганне, у яго паднялася тэмпература. Прыехала хуткая і пасля агляду яго павезлі ў бальніцу, паведамляе «Брестская газета».

    «Учора доўга прымалі рашэнне пакідаць мяне ці не, паколькі тэмпература невысокая і лёгкія адносна чыстыя, дыхаю я нармальна. А ў бальніцу кладуць, як я зразумеў, альбо ў крайніх выпадках альбо пры сур’ёзных падазрэннях на каранавірус. У рэшце рэшт прынялі рашэнне мяне шпіталізаваць. Сказалі, што аналіз крыві дрэнны, спачатку рабілі проста здымак, але на ім было незразумела, сказалі, што трэба КТ», — распавёў 10 мая Кабанаў.

    Паводле яго слоў, спачатку яго вызначылі ў агульную палату, але ён нават не паспеў туды зайсці, як яго перавялі ў асобную палату з тэлевізарам, халадзільнікам і рукамыйніцай. Да абеду 10 мая пад дзвярыма дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі ў масках і ахоўных касцюмах, але, паводле слоў Аляксандра, яны сышлі, калі скончылася акцыя пратэсту ў Брэсце. Мабыць, «ахова» была прыстаўлена на выпадак, калі Кабанаў раптам вырашыць сысці з лякарні і далучыцца да пратэстоўцаў.

    У нядзелю ў яго зноў узялі кроў на аналіз, зрабілі КТ і мазок на каранавірус. Вынік мазка будзе гатовы праз пяць-дзесяць дзён.

    «Пасля КТ мне паведамілі, што ў мяне правабаковым пнеўманіі ў лёгкай форме. Доктар сказаў, што яны ў першую чаргу глядзяць на КТ і аналіз крыві, на сімптаматыку, што аналіз на «карону» можа быць памылковым. І сказалі, што ёсць падазрэнне, што гэта менавіта каранавірус, і што тыдзень дакладна я павінен праляжаць. Але афіцыйна дыягназ пакуль не пацверджаны», — растлумачыў блогер.

    Паводле яго слоў, яму ўжо двойчы ставілі кропельніцу, даюць таблеткі — увогуле, лечаць. Адчувае ён сябе нармальна.

    Нядаўна Аляксандр Кабанаў правёў 15 сутак у ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) Ленінскага РАЎС Брэста за ўдзел у акцыі пратэсту супраць акумулятарнага завода. Пасля вызвалення блогер распавядаў, што ў ІЧУ у яго таксама была падвышаная тэмпература, аднак ён звязаў гэта з тым, што быў босы па халоднай вадзе на рыбалцы і ад шпіталізацыі адмовіўся.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці