• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У беларускім YouTube з’явілася новае шоу

    Творчае кам’юніці «CAMi» запусціла сваё YouTube-шоу, заўважыў CityDog.io. Журнал раіць падпісацца на канал юнакоў і глядзець усім, хто любіць Мінск, цікавіцца беларускай культурай і хоча падтрымаць сваіх.

    Як пішуць стваральнікі САМі Show, у сваіх выпусках яны будуць «абмяркоўваць усё, што абмяркоўваецца, смяяцца з усяго, што смешна, крынжаваць і піць каву мінскай абжаркі». Аўтары плануюць размаўляць пра ўсё тое, што іх саміх цікавіць, і запрашаць у госці цікавых людзей.

    Першы выпуск ужо на канале, у ім вядоўцы абмяркоўваюць:

    • кліп беларускага праекту Applepick­er, які быў намінаваны за лепшую анімацыю тых самых менскіх «кукуруз» на Berlin Music Video Awards 2024,
    • топ фільмаў ад класных беларусаў,
    • што агульнага ў касметыкі «Белiта» і мастачкі-перформеркі Марыны Абрамовіч.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці