У беларускіх школах уводзяць факультатыў па журналістыцы
У беларускіх школах з’явіўся факультатыў для юных карэспандэнтаў. Пра гэта заявіў дэкан факультэта журналістыкі БДУ Аляксей Бяляеў, піша БелТА.
Праграма факультатыўнага курса юных карэспандэнтаў распрацаваная пад кантролем Міністэрства адукацыі. Курс будзе прапанаваны навучэнцам па ўсёй краіне. Журфак БДУ будзе падтрымліваць рух юнкораў і цягам года запрашаць на сустрэчы, распавёў Аляксей Бяляеў.
Міністэрства адукацыі таксама хоча ствараць профільныя медыйныя класы. Зараз гэтая перспектыва у стадыі абмеркавання.
«Адкрыццё профільнага класа журналісткай скіраванасці цікава ВНУ тым, што дзеці яшчэ ў школе знаёмяцца з нейкімі пачатковымі ведамі ідэалогіі, асноўных журналісцкіх дысцыплін», — адзначыў Бяляеў.
Перамовы пра стварэнне такога класа зараз ідуць з сярэдняй школай нумар 20 Мінска.