• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі знялі з эфіру расійскую сатырычную праграму на НТВ-Беларусь

    Гаворка пра «Міжнародную пілараму» з Тыгранам Кеасаянам, якую да нядаўняга часу паказвалі па НТВ-Беларусь.

    Першыя вераснёўскія выпускі беларускія гледачы бачылі цалкам, але, калі ў праграме з’явіліся жарты пра Лукашэнку, беларускі бок пачаў выразаць іх з эфіру. Апошні раз на НТВ-Беларусь перадачу паказалі 30 кастрычніка, піша «Наша Ніва».

    Нагадаем, 2 кастрычніка расійскі тэлеканал НТВ жартаваў з Лукашэнкі. Вядучы “Міжнароднай піларамы” Тыгран Кеасаян назваў Лукашэнку адзіным чалавекам у свеце, здольным сілай слова сапсаваць малако. «Толькі ён што заявіць, адразу беларускае малако ў Расіі прызнаюць сапсаваным і забароняць», — прагучала ў перадачы, але з эфіру “НТВ-Беларусь” акурат гэты кавалак быў выразаны. 

    Прэс-сакратар ГА “БАЖ” Барыс Гарэцкі звярнуўся ў Белтэлерадыёкампанію з просьбай распавесці, на падставе якіх дакументаў адбываецца цэнзураванне перадач НТВ.

    У адказе галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлеканала “НТВ-Беларусь” Маргарыта Чыстасердава паведамляе, што канал дзейнічае ў адпаведнасці з заканадаўствам, у тым ліку Законам Аб СМІ.

    Інфармацыйныя матэрыялы набываюцца каналам у праваўладальнікаў на платнай аснове. У сувязі з гэтым Марына Чыстасердава прапануе праваўладальнікам, якія лічаць, што іх інтарэсы былі парушаныя выпускам “Міжнароднай піларамы”, звярнуцца ў Белтэлерадыёкампанію.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці