У Беларусі супраць былога палітвязня Судаленкі распачалі крымінальную справу
У Беларусі супраць праваабаронцы, былога палітвязня Леаніда Судаленкі распачалі новую крымінальную справу, піша «Еўрарадыё». На гэты раз «іншае садзейнічанне экстэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК). Справу распачаў «1 лістапада СК у Гомелі», паведамляе Судаленка ў Facebook.
«Як вядома, першы раз мяне кінулі ў турму за дапамогу людзям, — піша былы палітвязень. — Адсядзеў, выйшаў па званку і роўна на 100 дзён свабоды новыя абвінавачванні, не падабацца як я пра гэта расказваю людзям. Выходзіць зараз за тое, што не маўчу…».
Гомельскі праваабаронца, палітвязень Леанід Судаленка быў за кратамі са студзеня 2021-га. Два гады таму яго асудзілі на 3 гады калоніі агульнага рэжыму за дапамогу тым, хто пацярпеў падчас акцый пратэсту 2020-га. Ён цалкам адбыў тэрмін прызначанага пакарання, на волю выйшаў у ліпені сёлета. А праз два тыдні з’ехаў з Беларусі.
Чытайце яшчэ:
«Пазл склаўся». Ігар Ільяш пракаментаваў гіпотэзу, якая пралівае святло на другі прысуд Кацярыне Андрэевай
Пагрозы, харасмент, судовыя цяжбы. Журналісты краін Балтыі — пра выклікі для медыя
Махачкала — Менск. Як прапаганда прыводзіць да пагромаў. Тлумачаць экспэрты