• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі спынілі трансляцыю аднаго з забаўляльных каналаў сямейства Discovery

    «Белтэлекам» абвясціў 1 ліпеня, што спыняе вяшчанне на тэрыторыі рэспублікі аднаго з забаўляльных тэлеканалаў. Зараз доступ да яго закрыты. 

    канал TLC у Беларусі спыніў трансляцыю

    Фота: pexels.com

    Гаворка ідзе пра канал TLC, які ўваходзіў у дадатковы пакет Dis­cov­ery ZALA IPTV. У «Белтэлекаме»  патлумачылі, што дазвол на трансляцыю гэтага тэлеканала ў Беларусі скончыўся.

    TLC — гэта забаўляльны тэлеканал, адрасаваны ў першую чаргу жаночай і моладзевай аўдыторыі. Там паказвалі праграмы пра рэальнае жыццё, сям’ю і адносіны, моду і прыгажосць, вандроўкі і іншыя падобныя тэмы.

    У сакавіку 2022 года TLC спыніў вяшчанне ў Расіі на фоне паўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

    Дарэчы, у чэрвені на тэрыторыі Беларусі спынілі вяшчанне тэлеканалы CANDY, «Фенікс плюс Кіно», «Тэлеканала 2 х 2», «Сядзіба-ТБ» і RTG TV, паведамляла «Газета Слонімская». Замест іх беларускім гледачам прапанавалі канал для дарослых Erox.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці