У Беларусі інтэрнэт перамог тэлебачанне
Абарона кандыдацкай дысертацыі па так званых новых медыя адбылося напрыканцы кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Аўтар даследавання Аляксандр Бельскі вывучаў і параўноўваў аўдыторыю традыцыйных СМІ і інтэрнэт-СМІ. Выснова: інтэрнэт перамог не толькі радыё і газеты, але і тэлебачанне.
Па выніках рэпрэзентатыўных рэспубліканскіх сацыялагічных апытанняў было вызначана, што ў нацыянальнай інфармацыйнай прасторы спаборнічаюць два ключавыя пастаўшчыкі кантэнту: інтэрнэт-парталы (66,9%) і тэлебачанне (53,1%). Як бачыце, перасячэнне аўдыторый вельмі невялікае.
Чым старэйшы ўзрост апытаных, тым больш прыхільнікаў традыцыйных СМІ, адзначае аўтар даследавання.
Так, газеты актуальныя толькі для 4,9% беларусаў ва ўзросце 18–29 гадоў і для 43,9% 60-гадовых і старэйшых.
Моладзь да 30 гадоў радыё амаль не слухае (1,6%), ды і сталыя людзі таксама не вельмі да яго ахвочыя (11,2%).
Тэлебачанне як пастаўшчык інфармацыі актуальнае для 14,8% беларусаў ва ўзросце 18–29 гадоў і для 82,7% людзей, старэйшых за шэсцьдзясят.
Аўдыторыя «новых медыя», наадварот, маладая. Інтэрнэт-парталы актуальныя для 85,2% аўдыторыі ўзростам 18–29 гадоў і толькі для 36,7% насельніцтва краіны ва ўзросце 60 гадоў і старэйшых.
Аналагічная сітуацыя з сацыяльнымі сеткамі (63,9% і 15,3%) і месенджарамі (55,7% і 7,1% адпаведна).
Усё можна спісаць на развіццё тэхналогій. Але не выключана, што ў беларускіх афіцыйных газетах няма чаго чытаць, на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах няма чаго глядзець, а нястрыманая і непрыкрытая прапаганда проста адвярнула людзей. Аднак ў такія далікатныя сферы аўтар навуковай працы не паглыбляўся. У рэшце рэшт гэта работа на званне кандыдата сацыялагічных, а не паліталагічных ці сацыяльных навук.
Чытаць яшчэ:
Сайт новостного агрегатора the True Story не открывается в Беларуси
«Мінская праўда» заклікала знішчыць пахаванні ў Курапатах
Беларускія праваабаронцы звярнуліся ў ААН наконт новага ўказу пра сачэнне за інтэрнэтам