• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі анулююць дамены «экстрэмісцкіх рэсурсаў»

    Даменныя імёны інтэрнэт-рэсурсаў, уключаных у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, анулююць па загадзе Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце. Дакумент ад 4 красавіка 2024 года апублікаваны на Нацыянальным прававым партале сёння, 9 красавіка.

    Фота: pixabay.com

    Большая частка палажэнняў уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання загаду, то бок сёння, 9 красавіка 2024 года.

    Гэта значыць, што перастануць працаваць усе сайты з ідэнтыфікатарамі, зарэгістраванымі ў нацыянальнай даменнай зоне by.

    Ануляваць будуць па рашэнні адміністратара нацыянальнай даменнай зоны пасля ўключэння рэсурсу ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пасля анулявання даменнае імя перастануць адміністраваць.

    Рашэнне аб ануляванні накіруюць рэгістратару і ўладальніку дамена, а таксама тэхнічнаму адміністратару нацыянальнай даменнай зоны. Ануляванае даменнае імя экстрэмісцкага рэсурсу ўнясуць у спецыяльны пералік у складзе базы дадзеных даменных імёнаў нацыянальнай зоны.

    Пасля гэтага яно стане недаступным для рэгістрацыі на той перыяд, пакуль адпаведная інфармацыйная прадукцыіяў знаходзіцца ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Але загад прадугледжвае, што выкарыстанне такіх даменных імёнаў дапускаецца ў «інтарэсах нацыянальнай бяспекі».

    У сувязі з публікацыяй загаду пра пераезд на новы дамен ужо паведаміў інфармацыйны партал Reform.bу:

    «Пасля анулявання дамена мы ўключым сайт на дамене reform.news. Ён таксама ўжо заблакаваны ў Беларусі, але непадкантрольны ўладам у Мінску. Магчыма, будуць часовыя тэхнічныя праблемы пры пераездзе, але мы абяцаем усё хутка вырашыць», — паведамляе рэдакцыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці