У Баранавічах затрымалі журналіста Intex-press Юрыя Ганцарэвіча
Паведамленне пра гэта з’явіліся ў Telegram-канале, які звязаны з беларускімі ўладамі. З размешчанай інфармацыі вынікае, што Юрый Ганцарэвіч прызнаецца, што здымаў і адпраўляў у незалежныя СМІ (узгадваюцца інтэрнэт-выданне «Зеркало» і «Радыё Свабода»), а таксама ў іншыя Telegram-каналы відэа з перамяшчэннем вайсковай тэхнікі.
Юрыю Ганцарэвічу 23 гады, родам ён з Мікашэвічаў. Раней супрацоўнічаў з інтэрнэт-выданнямі ў Лунінцы і Брэсце. Апошнім часам Юрый працаваў для баранавіцкага незалежнага выдання Intex-press, дзе ў асноўным выконваў абавязкі фатографа.
У рэдакцыі Intex-press не ведаюць абставін затрымання Юрыя Ганцарэвіча, бо здарылася гэта, калі журналіст знаходзіўся ў адпачынку.
Паводле папярэдніх звестак, «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» Ганцарэвіча пакаралі 10‑ю суткамі адміністрацыйнага арышту. Разам з тым, з паведамлення на праўладным Telegram-канале вынікае, што на журналіста ўжо заведзена крымінальная справа паводле артыкула 361–4 КК («Аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці»). Спраўдзіць гэтую інфармацыю з іншых крыніц пакуль не атрымалася.
Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА
Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2022 годзе (табліца, спіс зняволеных)