У бацькоў аператаркі «Белсата» Дар’і Чульцовай адбыўся ператрус
10 снежня ў кватэры бацькоў аператаркі "Белсата" Дар'і Чульцовай адбыўся ператрус.
Дзяўчына зарэгістраваная па адрасе бацькоў, але даўно там не жыве і яе рэчаў там няма.
Паведамляецца, што сілавікі пры ператрусе шукалі нацыянальную сімволіку і прыкметы каардынацыі несанкцыянаванымі масавымі мерапрыемствамі праз сеціва (гэта значыць, якія старонкі Дар’я каардынуе). Ніякія рэчы пры ператрусе канфіскаваныя не былі.
Дарэчы, пастанова на ператрус была датаваная 17 лістапада — праз 2 дні пасля затрымання Чульцовай.
Дар’ю Чульцову затрымалі разам з журналісткай «Белсата» Кацярынай Андрэевай 15 лістапада, калі яны вялі стрым з «Плошчы Перамен». Кожную з іх спярша асудзілі на 7 сутак. А потым дзяўчатам падоўжылі арышт да 2 месяцаў у межах крымінальнай справы за арганізацыю ці актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Дарэчы, 10 снежня затрыманыя Дар’я Чульцова, Кацярына Андрэева і Кацярына Барысевіч атрымалі ад праваабаронцаў Беларусі званне «Журналісткі года».