• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Арменіі ўрад ладзіць стрымы, а ў Малдове і Грузіі палітыкі закрываюцца ад журналістаў — MMITForum у Мінску

    У Мінску гэтымі днямі адбываецца Media Management and IT Forum. Буйная міжнародная медыяканферэнцыя распачалося з дыскусіі пра сучасны стан і праблемы медыя ў краінах "Усходняга партнёрства". Удзельнікі сустрэчы падзяліліся галоўнымі трэндамі ў прафесійнай сферы ў сваіх краінах.

     

    Дар’я Курэнная, журналістка партала “Донбасс. Реалии” і  “Радыё Свабода”, Украіна

    — Канешне, галоўны кейс медыя, які абмяркоўваўся сёлета ва Украіне, гэта правал украінскай журналістыкі падчас “забойства” Аркадзя Бабчанкі. Людзі вельмі моцна расчараваліся ў якасці журналістыкі пасля гэтага выпадку.

    Хоць медыя працавалі ўважліва, і я пераканана, калі б сілавікі патрымалі інтрыгу яшчэ некалькі дзён, журналісты на 100 % даведаліся б, што ніякага забойства не было.

    Што тычыцца тэмаў, якія абмяркоўваюцца ва Украіне, — гэта забеспячэнне інфармацыяй жыхароў акупаваных тэрыторый. Там па-ранейшаму актуальная праблема з доступам да ўкраінскіх FM-станцый.

    Калі пачалася вайна, перадатчыкі вешалі на любыя вышыні, каб аднавіць трансляцыю на Данецкую і Луганскую вобласць. Былі створаныя паблікі ў сацыяльных сетках, праз якія і цяпер ажыццяўляем трансляцыю, даносім інфармацыю.

    Што ж тычыцца непасрэдна “Радыё Свабода”, то, паводле заканадаўства, замежныя медыя наогул не маюць права ва Украіне мець FM-частоты, таму нашы перадачы выходзяць на хвалях партнёраў.

     

    Гегам Варганян, Цэнтр медыяініцыятыў, Арменія

    — Усе ведаюць, што сёлета ў Арменіі адбылася «аксамітная» рэвалюцыя. Ключавы трэнд для медыя ў сувязі з гэтым — прамыя відэатрансляцыі. Вялізную ролю ў падзеях сыгралі сацыяльныя сеткі, стрымы былі надзвычай папулярнымі.

    Агулам можна сказаць, што сёлета армянскі інтэрнэт перамог тэлебачанне. Людзі не глядзяць навіны па незаўсёды праўдзівым тэлебачанні, але могуць мець самую свежую і праўдзівую інфармацыю ў сваёй кішэні.

    Услед за электроннымі медыя і сацыяльнымі сеткамі тэлебачанне пачало рабіць прамыя трансляцыі з вуліцаў. Прамыя ўключэнні — абсалютны сёлетні трэнд Арменіі.

    Важную ролю ў гэтым сыгралі, канешне, тэхналогіі. Сёння няма праблемы пачаць трансляцыю з любога тэлефона ў любым месцы. Дарэчы, гэтым скарыстаўся і Нікол Пашынян. Прамы эфір стаў неад’емнай часткай армянскай палітыкі.

    Журналісты пра працу ў Арменіі: Упершыню ў жыцці давялося разбіраць барыкады ШМАТ ФОТА

    Што для журналістаў змянілася пасля рэвалюцыі? Раней падчас пасяджэння ўраду журналісты сядзелі ў асобным пакоі, дзе глядзелі трансляцыю. Калі прыйшоў Пашынян, трансляцыю сталі рабіць не толькі для журналістаў, а наогул для ўсіх людзей у сацыяльных сетках.

    Майя Мецхварышвілі, рэдактар Studio Monitor, Грузія

    — У бліжэйшыя выходныя ў нас пройдуць прэзідэнцкія выбары. Акурат сёння ў свет выйшаў цікавы медыяманіторынг, які паказаў, што 72 % грамадзян атрымліваюць інфармацыю пра палітычнае жыццё па-ранейшаму праз тэлебачанне. Пры тым, што вялікіх незалежных тэлеканалаў няма, а медыя-рынак дзеляць дзве вялікія палітычна заангажаваныя кампаніі. У парламенце Грузіі прадстаўлены чатыры партыі, і ў кожнай ёсць свой тэлеканал. Думаю, канчаткова ацаніць сёлетнія трэнды можна будзе пасля выбараў, але ўжо цяпер можна канстатаваць пагаршэнне сітуацыі з доступам журналістаў да інфармацыі.

     

    Дзяніс Раманэску, MoldKorr

    — У нас вельмі падобныя да грузінскіх праблемы. Напрыклад, зусім нядаўна Дэмакратычная партыя не пусціла вялікі тэлевізійны канал на сваю прэс-канферэнцыю. Сітуацыя з доступам да інфармацыі пагаршаецца, асабліва гэта тычыцца незалежных і апазіцыйных медыя.

    Літаральна некалькі дзён таму ў нас быў мітынг у цэнтры Кішынёва, на якім тры журналісты спрабавалі ўзяць каментар у прадстаўніка Дэмакратычнай партыі. Адну журналістку проста адцягнула служба бяспекі, другой перашкаджалі здымаць, закрывалі камеру і вырвалі бэйдж, а ў трэцяга  журналіста выбілі з рук тэлефон.  

    Таксама сталі частымі фармальныя адпіскі чыноўнікаў у адказ на журналісцкі запыт, непрадастаўленне інфармацыі і г. д.

    Дар’я Курэнная, Украіна

    — Мне падаецца, што ў плане доступу да інфармацыі ва Украіне ў журналістаў найбольшыя магчымасці сярод калег з краін «Усходняга партнёрства». Ёсць заканадаўства, паводле якога за 21 дзень чыноўнік павінен адказаць журналісту на пісьмовы запыт, і чыноўнікі прытрымліваюцца гэтага.

    Media Man­age­ment and IT Forum працягнецца ў Мінску да суботы, 27 кастрычніка. Галоўныя тэмы форуму: медыяменеджмент, манетызацыя, расследаванні ў журналістыцы, IT-інструменты і кантэнт медыя.

    Сярод удзельнікаў — прадстаўнікі медыясупольнасцяў краін “Усходняга партнёрства”, спікеры — эксперты з больш чым 10 краін, у тым ліку з Бельгіі, Велікабрытаніі, ЗША, Польшчы, Чэхіі.

    Сярод спікераў канферэнцыі: Таццяна Рэпкава — заснавальніца Клуба медыя-менеджэраў (Славакія); Мікалай Балабан — выдавец, The Vil­lage Україна і Inspired (Украіна); Уладзіслаў Лаўроў — рэгіянальны рэдактар ​​OCCRP (Украіна); Якуб Гурніцкі — заснавальнік Out­rid­ers (Польшча).

    У межах канферэнцыі адбудзецца панэльная дыскусія «Прававое рэгуляванне СМІ ў Беларусі» з удзелам Андрэя Бастунца — старшыні ГА «БАЖ»; Сяргея Зікрацкага — юрыста, адваката; Людмілы Чэкінай — генеральнага дырэктара ААТ «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ»; Андрэя Аляксандрава — медыяэксперта, трэнера Школы медыяменеджмента, выдаўца «Белорусского Журнала».

    Сачыце за рубрыкай «Конкурсы і навучанне» — мы інфармуем нашых чытачоў пра найлепшыя адукацыйныя магчымасці і значныя падзеі ў жыцці медыясупольнасці.

    Media Man­age­ment and IT Forum у Face­book — #mmit­fo­rum

    Фота Вольгі Хвоін

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці