• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У 2019 годзе на дзяржаўныя СМІ Беларусі патрацяць амаль 63 млн еўра

    На ўтрыманне дзяржаўных СМІ ў 2019 годзе з рэспубліканскага бюджэта запланавана выдаткаваць амаль 63 млн еўра (151 211 151,0 руб) па сённяшнім курсе. Гэта вынікае з праекта Закона “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год”, які выклала на сваёй старонцы Facebook дэпутатка Ганна Канапацкая.

    Гэта на чвэрць больш чым было выдзелена на дзейнасць дзяржСМІ ў 2018 годзе.

    На тэлебачанне і радыёвяшчанне з агульнай сумы прадугледжана выдаткаваць каля 53,9 млн еўра (129 699 385,0 руб), на перыядычны друк і выдавецтвы — каля 2,8 млн еўра (6 799 298,0  руб), на “іншыя пытанні ў галіне СМІ” — 6,1 млн еўра (14 712 468,0 руб).

    Для параўнання: на 2018 год ў бюджэце для дзяржаўных СМІ было прадугледжана каля 48 млн еўра (каля 113 млн рублёў), 2017 — каля 47 млн еўра, 2016 — каля 45 млн еўра, 2015 — каля 60 млн еўра, 2014 — каля 52 млн еўра, 2013 — каля 60 млн еўра, 2012 — каля 45,5 млн еўра, 2011 — каля 54 млн еўра, 2010 — каля 40 млн еўра, 2009 — каля 64 млн еўра.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці