• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У 2019 годзе ФСБ спрабавала забіць расійскага пісьменніка Дзмітрыя Быкава, верагодна, «Навічком». Вялікае расследаванне Bellingcat

    The Insider апублікаваў вялікае расследаванне пра атручванне вядомага расійскага пісьменніка Дзмітрыя Быкава ў 2019 годзе. Эксперты сцвярджаюць, што за Быкавым сачылі і арганізавалі яго атручванне тыя ж супрацоўнікі ФСБ, якія пасля спрабавалі атруціць палітыка Аляксея Навальнага.

    The Insid­er і Belling­cat удалося ўстанавіць, што ў гэтым замаху на забойства ўдзельнічалі тыя ж супрацоўнікі ФСБ з НДІ‑2 і Другой службы, якія атруцілі Аляксея Навальнага і Уладзіміра Кара-Мурзу. Замаху таксама папярэднічала доўгае сачэнне (ФСБшнікі лёталі следам за Быкавым на працягу года) і, як і ў выпадку з Навальным, пасля атручвання рабіліся ілжывыя заявы пра «нетранспартабельнасць» пацыента. Гатэль, дзе, мяркуючы па ўсім, атруцілі Быкава, можа быць звязаны і з атручваннем Навальнага.

     Вялікі матэрыял ТУТ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці