• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Творчыя асобы, якія пацярпелі падчас пратэстаў, зняліся ў фотапраектце ART IS FREEDOM

    Фонд культурнай салідарнасці і творчы праект Freedom Belarus прэзентавалі супольны фотапраект ART IS FREEDOM. Яго героі – творчыя асобы, якія пацярпелі падчас пратэсту-2020.

    131503548_158691109337460_6710096309232849917_o.jpg

    «Адзін разумны чалавек калісь сказаў, «мастацтва — найлепшая метафара рэчаіснасці». Рэчаіснасць цяперашняй Беларусі — суцэльныя рамкі, абмежаванні і прыгнёт. І штодня мы адчуваем гэта ўсё вастрэй. Мы проста хочам казаць што думаем, спяваць, маляваць, пісаць, граць, танчыць. Жыць. Наш новы творчы праект, створаны супольна з Беларускім фондам культурнай салідарнасці #BY_culture, стаў увасабленнем не яркай мінуўшчыны, не касмічнай будучыні, а лакалізаванай цяпершчыны, дзе мастацтва мае маленькі шанц на самавыяўленне. Погляд мастака не заўсёды зразумелы, але ён мае права на ўвасабленне, і гэта немагчыма абмежаваць або спыніць».

    У праекце ўзялі ўдзел:

    F — Наталля Лубнеўская

    132205005_158691146004123_3955399332187096124_o.jpg

    Атрымала раненне ў нагу падчас асвятлення акцый пратэсту, дзе працавала акрэдытаваным рэпарцёрам. Правяла ў бальніцы 36 дзён, а рэдакцыя атрымала папярэджанне ад Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы за тое, што здарэнне не было прадухілена.

    R — Алена Гіранок

    132191611_158691192670785_1317859868148277069_o.jpg

    Двойчы затрымана — першым разам за «няправільную» застаўку на тэлефоне, другім — за гэткі ж «няправільны» значок на адзенні. Вынік: двое сутак у ІЧУ і штраф 30 базавых.

    EE — Валерыя Грыбусава і Уладзіслаў Пашкевіч

    131686684_158691226004115_6862158329470428669_o.jpg

    Іх кандыдатура была знята з конкурсу песні «Еўрабачанне-2021» з‑за няўгодлівай грамадзянскай пазіцыі і выказвання меркавання аб праблемах беларускай культуры. Выклікаліся ў РАУС за ўдзел у мітынгах.

    D — Андрусь Такiданг

    131583438_158691266004111_4882813725448091135_o.jpg

    Атрымаў 15 сутак за дваровы канцэрт «Recha», так званы арышт быў зроблены прама ў таксi. Даўно маральна рыхтаваўся да затрымання, таму ўся гэтая сітуацыя выклікала своеасаблівую палёгку.

    O — Леанід Паўлёнак

    131936684_158691299337441_2725731156167370308_o.jpg

    7.11.2020 года быў выкрадзены людзьмі ў чорным пасля дваровага вячэрняга канцэрта з гуртом «Recha» на Каменнай Горцы. Яму прысудзілі 15 сутак арышту за несанкцыянаваны ўдзел у незаконным мерапрыемстве.

    M — Сямён Букін

    131930936_158691332670771_4995167099007606221_o.jpg

    У судовым пратаколе напісана: асуджаны за несанкцыянаванае шэсце ў сувязі з нязгодай з праведзенымі выбарамі прэзідэнта РБ. Насамрэч — затрыманы падчас мірнага шэсця, адбыў арышт у Жодзіне з жахлівымі ўмовамі, збіццём і здзекамі.

    Аўтары прыекту:

    Vladislav Popov

    Mikhalchuk Tatyana

    Ирина Чечет

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці