• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Твар канала ГУБАЗіКа Таццяна Трацяк стала вядучай ток-шоу АНТ

    Прапагандыстка дэбютавала ў праграме «Яшчэ не вечар».

     

    У ток-шоу «Яшчэ не вечар» на тэлеканале АНТ новая вядучая. У выпуску за 4 сакавіка 2024 года ў кадры з’явілася Таццяна Трацяк. Раней яна была пазнавальная за кошт працы ў тэлеграм-канале ГУБАЗіКа.

    Праграма «Яшчэ не вечар» выходзіць кожны панядзелак. Гэта ток-шоу, на якім абмяркоўваюць непалітычныя тэмы. Інфацыганства, праблемы з суседзямі, дэфіцыт увагі — вось што абмяркоўвалі ў папярэдніх выпусках. Вядучыя працуюць парамі. Адна — Паліна Суворава і Таццяна Рудакоўская, другая — Жанэт і Алена Міхалоўская. І вось цяпер на месцы Жанэт з’явілася Таццяна Трацяк. 

    У выпуску, дзе яна дэбютавала, абмяркоўвалі плюсы маладога мужа, шлюбы с замежнікамі ды іншыя выпадкі, калі блізкія не ўхваляюць адносіны пары. Напрыклад, першая гераіня пазнаёмілася са сваім мужам, калі ёй было 47 гадоў, а яму 26. Другая ажанілася з цемнаскурым хлопцам, а трэцяя — з мусульманінам.

    Экспертаў таксама падабралі цікавых. Напрыклад, на адной з канап сядзела жонка Ксенія Тур — прадстаўніца МНС і жонка прапагандыста Ігара Тура. А насупраць яе нервова трэсла нагой жонка афіцэра Юлія Арцюх. Яна цяпер шукае любую магчымасць патрапіць назад у тэлевізар і спрабуе прыстроіць у масоўку розных тэлевізійных шоу сваю старэйшую дачку.

    Большую частку шоу вяла Міхалоўская. У Таццяны Трацяк толькі зрэдку атрымлівалася ўставіць пару слоў. Камера яе таксама не часта паказвала буйным планам. Было заўважна, што зорка ГУБАЗіКу да звычайнай студыі не прывыкла. Яна напісала ў інстаграме: «Я не Малахаў, я толькі вучуся. Добрыя пажаданні вітаю. У астатнім «няхай гавораць».

    Новаму твару АНТ 31 год. Таццяна Трацяк скончыла юрыдычны факультэт БДУ.

    У 2016‑м, пасля заканчэння ВНУ, дзяўчына ўладкавалася юрысконсультам у Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. Пазней учарашняя студэнтка стала выканаўчым дырэктарам Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Таксама Трацяк была памочніцай Вадзіма Дзевятоўскага, які меў статус дэпутата Палаты прадстаўнікоў.

    У 2020‑м Дзевятоўскі падтрымаў рух за дэмакратыю, а Трацяк прыкладна ў той час уладкавалася ў «Мінскую праўду» — карыкатурны лукашэнкаўскі таблоід. З цягам часу яна стала працаваць яшчэ і прадзюсаркай на АНТ, раз-пораз з’яўляючыся ў кадры. Але пазнавальнасць дзяўчыне прынесла менавіта праца на ГУБАЗіК. Яна стала вядучай навінаў карнай установы. У сваіх відэааглядах Трацяк расказвае пра затрыманых палітвязняў і здзекуецца з беларускай мовы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці