• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Турма замест канцэртнай пляцоўкі: майстэрства ілюстрацыі ад тэлеканала «Гродна Плюс»

    Hrodna.life звярнула ўвагу на сайт гарадскога тэлеканала «Гродна Плюс», дзе ў тэксце пра знакавыя культурныя месцы горада над Нёманам быў выкарыстаны малюнак... гродзенскай турмы.

     

    Матэрыял «Там, дзе моладзь шуміць. Знакавыя месцы ў гісторыі культуры горада над Нёманам» расказвае пра тое, як у XVIII стагоддзі адбываліся канцэрты ў гродзенскіх храмах і кляштарах — у тым ліку ў езуіцкім. Ілюстрацыя да гэтага абзаца — малюнак унутранага дворыка кляштара. У чым жа праблема?

    «Гродна Плюс» заснаваны 8 лютага 2008 года, як рэдакцыя гарадскога тэлебачання. Рэгулярнае вяшчанне пачалося з кастрычніка 2008 года. У 2012 годзе рэдакцыя пераўтворана ў гарадскі медыяхолдынг. Пад адным дахам знаходзяцца па сутнасці тры рэдакцыі: тэлеканал «Гродна Плюс», радыё MFM 105.0 і часопіс «Гродна» (першы нумар выйшаў у верасні 2016 года).  Праграмы тэлебачання «Гродна Плюс» выходзяць у эфір на ўласным канале ў сетках кабельных аператараў Гродна (у HD-фармаце) і ў пакеце ZALA на тэрыторыі Гродзенскай вобласці (канал 24).

     Справа ў тым, што Напалеон Орда маляваў былы кляштар, калі той ужо быў ператвораны ў турму. Мастак сам сядзеў у ёй і, вядома, ніякіх канцэртаў там тады ўжо не адбывалася. Былы езуіцкі кляштар ужо больш за 200 гадоў выкарыстоўваецца як турма.

    Да матэрыяла можна было падабраць любую іншую выяву сённяшняга Фарнага касцёла. Але выбралі менавіта гэтую — турэмную.

    Чытайце яшчэ:

    Улады пазбавілі БАЖ даменнага імя і пошты. БАЖ звяртаецца ў ICANN

    «Слова пацана», «Прыгожын», «Лукашэнка хворы». Што ў 2023 годзе гуглілі беларусы?

    «Лукашэнку люблю ўсім сваім сэрцам». Хто такая Віталіна Петрусевіч, якая стала тварам прапагандысцкіх фільмаў магілёўскага тэлебачання

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці