• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На сайт беларускага спартовага партала «Трыбуна» адбылася DDoS-атака

    Зараз інтэрнэт-рэсурс by.tribuna.com працуе ў звычайным рэжыме.

    Пра магутную DDoS-атаку на сайт рэдакцыя выдання паведаміла ўчора ў 14.08 у сваім Тэлеграм-канале, напісаўшы: «Мы хутка вернемся. Дзякуй за разуменне». Падобныя атакі незалежны спартовы сайт перажываў ужо неаднаразова, апошні такі выпадак быў зафіксаваны роўна два гады таму — у красавіку  2022 года.

    Рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ад 5 снежня 2023 года «ініцыятыва «Tribuna.com Беларусь» была абвешчаная экстрэмісцкім фарміраваннем. 

    Датычнымі да ягонай дзейнасці, паводле сілавога ведамства, былі прызнаныя  сайт by.tribuna.com разам з люстэркамі, Telegram-канал «Tribuna.com Беларусь» (t.me/tribuna_by), суполка ў Telegram «Tribuna.com Беларусь Chat», Telegram-боты @ByTribunaComBot і  @tribunaby_adv_bot; старонкі выдання ў сацсетках: Insta­gram, Face­book, X, «ВКонтакте», threads, Tik­Tok, мабільны дадатак «Tribuna.com Беларусь» для Android на play.google.com, а таксама  лагатып выдання.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці