• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тры закладніцы. Чаму сядзяць журналісткі Андрэева, Чульцова, Барысевіч — ФІЛЬМ

    Калегі, сябры і родныя трох журналістак у фільме «Нашай Нівы» заяўляюць пра абсурднасць і цынічнасць высунутых супраць іх абвінавачванняў.

    Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову схапілі пасля стрыму на Белсаце з плошчы Перамен і абвінавацілі ў кіраванні пратэстоўцамі і спыненні руху транспарту.

    Кацярына Барысевіч стала фігуранткай крымінальнай справы за тэкст на Tut.by, у якім доктар Сарокін пацвердзіў ёй, што ў крыві Рамана Бандарэнкі алкаголю не было. У той жа час расследаваннем смерці Рамана займаецца BYPOL, афіцыйныя структуры справу так і не завялі.

    Журналістак трымаюць за кратамі ўжо больш за два з паловай месяцы. За гэты час дачка Каці Барысевіч стала паўналетняй. Муж Каці Андрэевай сам пабываў у няволі, выйшаў і з’ехаў з кватэры, дзе яны былі шчаслівыя. Мама Дашы Чульцовай нарэшце прыняла выбар дачкі і пачала яе падтрымліваць.

    Цяпер родныя дзяўчат у чаканні судоў. Працэс па справе Андрэевай і Чульцовай пачнецца ў аўторак, 9 лютага, а 10‑й гадзіне. Справу ў судзе Фрунзенскага раёна будзе разглядаць суддзя Наталля Бугук.

    На 19 лютага запланаваны суд над Барысевіч і доктарам Сарокіным. Працэс будзе праходзіць у Доме правасуддзя.

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці