• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Трэцім затрыманым адэптам «рускага свету» стаў карэспандэнт «Рэгнума» ў Беларусі Сяргей Шыптэнка

    На сайце імперскага партала «Рэгнум» з'явілася паведамленне аб затрыманні ў Беларусі яшчэ аднаго аўтара, Сяргея Шыптэнкі. Ён прадстаўлены як «карэспандэнт Рэгнума».

    Каментуючы затрыманне сваіх паплечнікаў Паўлаўца і Алімкіна, Шыптэнка «папярэджваў» беларусаў: «Ссумаваліся па ветлівых людзях».

    «Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь у рамках расследавання крымінальнай справы па ч. 1 арт. 130 КК РБ затрыманы Сяргей Шыптэнка, грамадзянін РБ, які пастаянна пражывае ў Мінску.

    Ён падазраецца ў здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне ў розных груп насельніцтва Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці, а таксама варожасці па прыкметах нацыянальнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, якія выявіліся ў падрыхтоўцы і размяшчэнні ў інтэрнэце артыкулаў пад псеўданімам Артур Грыгор’еў.

    У цяперашні час з удзелам падазраванага праводзяцца следчыя дзеянні», — паведамляецца на сайце СК.

    * * *

    Шыптэнка, як і Алімкін, колішні выпускнік Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, мае сваякоў ва Украіне. 

    У адрозненне ад затрыманых аднадумцаў, Шыптэнка падпісваўся на «Рэгнуме» уласным імём. 

    Чырвонай стужкай праз яго публікацыі праходзіла ідэя аб «сепаратным» характары беларускай дзяржаўнасці і патрэбе «уз’яднання» з Расіяй. 

    Сёлетні «Дзень вышыванкі» у Мінску Шыптэнка параўнаў з прымусовымі мерапрыемствамі часоў нямецкай акупацыі. 

    «Далей падаць няма куды. Альбо мы адновім краіну, уз’яднаемся і адродзімся, альбо будзем праклятыя назаўжды, загінем у пакутах і станем гноем», — так ён апісваў перспектыву беларуска-расійскіх адносінаў у сваіх матэрыялах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці