• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Топ‑5 самых стыльных мужчын у беларускіх медыях: версія metroboy.pro

    Беларускі мужчынскі інтэрнэт-часопіс metroboy.pro склаў спіс самых стыльных журналістаў. У яго трапілі аналітыкі і вядучыя, «галоўны інтэрв’юер краіны» і музычны крытык. БАЖ паглядзеў, што піша metroboy.pro пра стыль вядомых медыяперсон.

    Арцём Шрайбман

    Арцём Шрайбман. Фота: Белсат

    Стыль папулярнага эксперта metroboy.pro характэрызуе як стрыманы. Па меркаванню рэдакцыі, гэта адпавядае зместу яго аналітыкі. “Вобраз Шрайбмана гарманічна спалучаецца з яго уменнем паслядоўна выказваць свае думкі”, — піша metroboy.pro. На палітолагу часта можна заўважыць світшоты беларускага брэнду LSTR і мінімалістычныя вадалазкі, а адметны штрых дадаюць клетчатыя рубашкі.

    Сяргей Чалы

    Сяргей Чалы. Фота: Face­book

    Сяргея Чалага скадальнікі топу называюць негалосным канкурэнтам Шрайбмана. Стыль аналітыка metroboy.pro характэрызуе як строгі мінімалізм і адзначае, што такі вобраз добра ўпісваецца ў фармат шоу “Ноч з Чалым”. На вядучым можна заўважыць красоўкі, але і яго перадача — “не палата прадстаўнікоў”, адзначае часопіс.

    Аляксандр Чарнуха

    Аляксандр Чарнуха. Фота: Face­book

    Вядомы музычны крытык прытрымліваецца стылю casu­al. У яго вобразе ёсць месца і чаравікам ад Dr.Martens, і кедам, і пінжакам. Часам журналіста можна ўбачыць у мерчы беларускіх груп.

    Мікіта Мелказёраў

    Мікіта Мелказёраў. Фота: onliner.by

    У стылі «галоўнага інтэрв’юера краіны» вельмі шмат спорта, заўважае metroboy.pro. Адразу бачна, што журналісту блізкая гэтая тэма, і яна ўплывае не толькі на творчасць, але і на вобраз. “Красоўкі Nike, спартыўныя штаны і шорты, аверсайз худзі  ва ўсім гэтым журналіст выглядае гарманічна, стыльна і ў сваёй талерцы”.

    Канстанцін Каверын

    Канстанцін Каверын. Фота: Наша Ніва

    Па меркаванні рэдакцыі metroboy.pro, Каверыну ўласціва выдатнае пачуццё стылю. Гэта бездакорны casu­al, камфортны для журналіста.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці