Тэрмін следства па забойстве Паўла Шарамета працягнулі да красавіка
Тэрмін папярэдняга следства па забойстве журналіста Паўла Шарамета працягнулі да красавіка 2020-га. Пра гэта паведаміў Офіс генпракурора Украіны. За гэты час мусяць быць праведзены дадатковыя эксперыменты і допыты. Раней следчыя прасілі працягнуць тэрмін дасудовага следства да чэрвеня, паведамляе hromadske.ua.
Шарамет — беларускі журналіст, які доўгі час жыў і працаваў у Расіі, а пасля пераехаў ва Украіну. Ён загінуў 20 ліпеня 2016 года, калі на кіеўскай вуліцы быў узарваны ў аўтамабілі. У снежні 2019-га МУС Украіны паведаміў пра раскрыццё справы. Падазраванымі па ёй праходзяць музыка і ветэран вайны на Данбасе Андрэй Антоненка, лекар і валанцёр Юлія Кузьменка («Ліса»), вайсковая медсястра Яна Дугар, а таксама ветэраны-добраахвотнікі Уладзіслаў («Буча») і Інна («Пума») Грышчанкі.
Нядаўна ў інтэрнэце з’явіліся аўдыёзапісы, якія, нібыта, сведчаць пра сувязі падазраваных з СБУ.