• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тэлевядучы Крывашэеў выбачыўся за тое, што назваў сына Вазняка «буйным». А той проста праходзіў рэабілітацыю пасля ДТЗ

    Журналіст БТ Андрэй Крывашэеў папрасіў Facebook прабачэння ў аднаго з лідараў «Гавары праўду» Сяргея Вазняка.

    У эфіры «Панарамы» за 16 лістапада Крывашэеў пералічыць медыцынскія дыягназы некаторых назіральнікаў на парламенцкіх выбарах.

    Сярод іншага, прагучала фраза: «Нехта Вазняк — яшчэ адзін буйны пасля псіхіятрычнага лячэння». Гаворка вялася пра сына Сяргея Вазняка.

    «Восем гадоў таму ў выніку ДТЗ Алёша атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму. Дзевяць дзён знаходзіўся ў коме. Пачаўся ацёк галаўнога мозгу. На гэта жудасна было глядзець. Дактары казалі, што шанцаў выжыць у яго няма, — напісаў Вазняк у фэйсбуку. —

    А ён выжыў. Было доўгае лячэнне і аднаўленне. Месяц рэанімацыі. Месяц нейрахірургіі. Месяц у аздараўленчым цэнтры. Потым гады амбулаторнага лячэння.

    Мы ўсе разам — ён сам, беларускія дактары, уся наша сям’я — вярнулі яго да нармальнага жыцця (на фота — мы з ім летам мінулага года катаемся на роварах).

    Я растлумачыў [Крывашэеву], што сын мой ніякі не «буйны». У выніку траўмы ў яго была зусім іншая праблема — поўная страта памяці. Настолькі поўная, што некалькі месяцаў ён не пазнаваў нас з Вольгай — сваіх бацькоў».

    Крывашэеў прынёс персанальныя прабачэнні Сяргею Вазняку, а пасля напісаў і яго сыну.

    У выніку вядучы БТ напісаў допіс, у якім папрасіў прабачэння за залішнюю эмацыйнасць у тэксце сюжэту, аднак запэўніў, што інфармацыя адпавядае рэчаіснасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці