Тэлевядучы Дзмітры Шэпелеў трапіў у чорны спіс Міністэрства культуры Украіны
16 студзеня 2018
Прозвішча Шэпелева з’явілася ў дапаўненні да спіса асоб, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны. Дакумент быў апублікаваны 15 студзеня.
Разам з тэлевядучым у спіс трапілі рэжысёр Мікіта Міхалкоў, рэпер Баста і спявак Дзмітры Фамін.
Дзмітры Шэпелеў — родам з Мінска, пачынаў кар’еру на беларускім радыё, працаваў на БТ і АНТ. З 2004 па 2014 вёў перадачы і на расійскіх, і на украінскіх каналах. Апошнім часам працуе толькі ў Расіі, вядзе ток-шоу «На самом деле».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Кыргызстане арыштавалі 11 незалежных журналістаў. Праваабаронцы выступілі з заявай
19.01.2024
БАЖ выказвае спачуванні ў сувязі з заўчаснай смерцю генсека «Рэпарцёраў без межаў»
10.06.2024
СМИ: офис Зеленского подверг цензуре телевидение Украины
17.10.2024
Власти Грузии задержали журналиста по запросу властей Азербайджана
05.08.2024