• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тэлеканал АНТ “вынес прысуд” у справе Юлі Балыкінай да суда. Што адкажа на гэта міністр інфармацыі?

    Пасля прагляду сюжэта на АНТ, у якім вядучы назваў абвінавачанага забойцам да вынясення прысуду, праваабаронца Андрэй Палуда звярнуўся да міністра інфармацыі Беларусі Ліліі Ананіч.

    Навіны на тэлеканале АНТ.

    6 красавіка 2016 года на тэлеканале АНТ у выпуску навін выйшаў сюжэт, падчас якога вядучы  заявіў: “Закончено расследование громкого дела, убийцу легкоатлетки Юлии Балыкиной могут приговорить к исключительной мере наказания, сегодня об этом сообщили в Следственном комитете. Доказано, что мужчина находился под воздействием наркотиков, и в ссоре 12 раз ударил спортсменку молотком и т.д.”. Такім чынам, затрыманы прадстаўлены з самога пачатку як злачынца, нягледзячы на тое, што пакуль невядома, якое рашэнне вынясе судовая інстанцыя.

    Дарэчы, падчас сюжэту журналіст спасылаецца на інфармацыю, атрыманую ад Следчага камітэта, аднак падчас вывучэння відэа з брыфінгу, прысвечанага падзеі заканчэння расследавання забойства Юліі Балыкінай, прадстаўленага на сайце Следчага камітэта, парушэнняў прэзумпцыі невінаватасці з боку Следчага камітэта не ўстаноўлена.

    Андрэй Палуда нагадвае Лілі Ананіч, што “прэзумпцыя невінаватасці — фундаментальны прынцып, гарантаваны артыкулам 26 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, згодна з якім “Ніхто не можа быць прызнаны вінаватым у злачынстве, калі яго віна не будзе ў вызначаным законам парадку даказана і ўстаноўлена ўступіўшым у законную сілу прысудам суда. Абвінавачаны не абавязаны даказваць сваю невінаватасць”. Пры гэтым прэзумпцыя невінаватасці — не толькі канстытуцыйная гарантыя, але і норма журналісцкай этыкі».

    «Варта адзначыць, што ў адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь падазраваным з’яўляецца “фізічная асоба, у дачыненні да якой маюцца доказы ў здзяйсненні ёй злачынства, да прад’яўлення ёй абвінавачання”, абвінавачаным, згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца «фізічная асоба, у адносінах да якой вынесена пастанова аб прыцягненні яе ў якасці абвінавачанага».  

    Любы чалавек з’яўляецца невінаватым, пакуль у дачыненні да яго не будзе вынесена канчатковая пастанова, якая не падлягае абскарджанню. У адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, асоба, у дачыненні да якой вынесены канчатковы прысуд, называецца асуджаным — «калі прысуд цалкам або часткова абвінаваўчы» альбо апраўданым, «калі прысуд цалкам апраўдальны».

    Такім чынам, не журналіст вызначае, хто з’яўляецца злачынцам, таксама гэтым правам не надзелены ні міліцыя, ні пракуратура. Гэта прэрагатыва належыць суду і нікому больш. Да вынясення канчатковага прысуду любы грамадзянін, які праходзіць па справе ў якасці падазраванага, абвінавачанага ці падсуднага, знаходзіцца пад абаронай прэзумпцыі невінаватасці. Журналіст абавязаны правільна і пісьменна выкарыстоўваць тэрміны, якія вызначаюць юрыдычны статус асобы, у дачыненні да якой узбуджаны крымінальны пераслед», — нагадвае праваабаронца міністру інфармацыі.

    Андрэй Палуда перакананы ў тым, што сюжэт тэлеканала АНТ вельмі моцна ўплывае на фарміраванне грамадскага меркавання адносна асобы абвінавачанага, і, улічваючы, што суддзі таксама частка грамадства, гэта можа ўплываць на рашэнне суддзі падчас судовага паседжання. Суд такім чынам падвяргаецца моцнаму ўплыву з боку вельмі рэйтынгавага ў нашай краіне сродку масавай інфармацыі – тэлеканала АНТ, у сюжэце якога да абвяшчэння прысуду ў катэгарычнай форме выказваліся меркаванні аб вінаватасці абвінавачанага.

    Праваабаронца прапануе Міністэрству інфармацыі вынесці тэлеканалу АНТ пісьмовае папярэджанне і правесці тлумачальную працу з прадстаўнікамі тэлеканала аб недапушчэнні ў будучым такіх выпадкаў.

    Выпадкі непрафесійнага падыходу журналістаў да асвятлення падобных падзей нярэдкія. Напрыклад, у 2013 годзе намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч звяртаўся з падобнай праблемаю да кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі. Нагодаю для звароту стаў сюжэт у перадачы “Тайны следствия”, які распавядадася пра забойства ў Магілёўскай турме, здзейсненае Рыгорам Юзэпчуком і яго саўдзельнікам.  У кантэксце адмоўных характарыстык асобы злачынцы некалькі разоў указвалася яго нацыянальная прыналежнасць: “з цыганам Юзэпчуком было ўсё зразумела”, “з малаадукаваным цыганам Юзэпчуком”, “са словаў цыгана”, “асуджаны цыган Юзэпчук” і г.д.  

    Тады кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі адказаў праваабаронцу, што: “Створаная мастацкая камісія, якая прааналізавала праграму “Тайны следствия”, пра якую ідзе гаворка ў Вашым пісьме, правяла размову са стваральнікамі праграмы і прыйшла да высновы, што аўтары сапраўды дапусцілі прафесіўную неабачлівасць, акцэнтуючы ўвагу на нацыянальнай прыналежнасці злачынцы. Але гэта зроблена не мэтанакіравана. Як і грамадства, супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі з павагай адносяцца да грамадзян цыганскай нацыянальнасці, больш таго, падтрымліваюць адносіны з творчымі калектывамі цыган…”. Далей паведамляецца, што гутарка аб недапушчальнасці праяваў знявагі да любой нацыянальнасці праведзена з усім аддзелам крымінальных навін”.

    Абмяркоўвайце ў каментах! 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці