• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Telegram-канал з трыма падпісчыкамі прызналі «экстрэмісцкім». Яшчэ раніцай іх было два

    На сайце Мінінфармацыі ў абноўленым 18 траўня Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явіўся Telegram-канал «Андрэй Бука. Думкі ўслых», а таксама Telegram-бот @Dumkiuslyhbot.  

    Андрэй Бука. Тэлеграм-канал Андрэя Букі

    Адпаведнае рашэнне 15 траўня прыняў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.

    Згаданы вышэй Telegram-канал (з ідэнтыфікатарам t.me/andrejbukadumki) на 18 траўня мае ўсяго трох падпісчыкаў (на момант падрыхтоўкі матэрыялу іх было два :), а кантэнт у ім не абнаўляўся з 24 лютага 2023 года.

    У назве рэсурсу, змест якога прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй, згадваецца імя Андрэя Букі, журналіста і грамадскага актывіста з Шаркаўшчыны. Летась 16 сакавіка суд Шаркаўшчыны і Шаркаўшчынскага раёна ў асобе суддзі Аксаны Табола абвінаваціў яго ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах паводле артыкула 24.23 КаАП і аштрафаваў на 30 базавых велічынь (1110 рублёў). Падставай для адміністрацыйнага пераследу стала аватарка ў сацыяльнай сетцы Face­book — міліцыянты ўбачылі на ёй выяву бела-чырвона-белага сцяга. Гэта фотаздымак Андрэй Бука размясціў у сацыяльнай сетцы яшчэ за некалькі гадоў да таго.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці