• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тэлеграм-канал палітвязня Эдуарда Пальчыса прызнаны экстрэмісцкім

    Тэлеграм-канал палітвязня Эдуарда Пальчыса ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім. Рашэнне яшчэ 20 красавіка прыняў суд Партызанскага раёна Мінска. Згаданы тэлеграм-канал ужо ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Мінінфарма.

    У тэлеграм-канала Пальчыса 20 тысяч падпісчыкаў. Апошняе абнаўленне на ім было ў лютым сёлета.

    Прэс-служба Следчага камітэта паведамляе, што згаданы тэлеграм-канал быў прызнаны экстрэмісцкім «па заяве УСК па горадзе Мінску». У рамках расследавання крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» была праведзена «псіхолінгвістычная экспертыза інфармацыі, змешчанай у жніўні-лістападзе 2020 года» на тг-канале. Эксперт прыйшоў да высновы, што яны «ўтрымліваюць прыкметы экстрэмізму і інфармацыю, накіраваную на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варажнечы». Пасля гэтага ў суд быў накіраваны іск, які і быў задаволены. СК нагадвае пра адказнасць за публікацыю інфармацыі са згаданага тг-канала.

    Блогер Эдуард Пальчыс быў затрыманы ў верасні 2020-га. Спачатку быў пад адміністрацыйным арыштам, пасля стала вядома пра крымінальную справу. Пальчыса абвінавачваюць у «арганізацыі масавых беспарадкаў». Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала яго палітвязнем.

    Жонка Эдуарда Пальчыса Вікторыя цяпер жыве ў Вільні разам з дачкой, якая нарадзілася 16 снежня. Палітвязень бачыў дачку толькі на фотаздымках.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці