Тэлеграм-канал і сацсеткі «Нашай Нівы» прызналі экстрэмісцкімі
Такое прызнанне здарылася ў дзень, калі рэдакцыя адзначае 115-годдзе выдання.
«Наша Ніва» 1906wikipedia.org
Матэрыялы Тэлеграм-канала і іншых сацсетак «Нашай Нівы» прызнаныя экстрэмісцкімі.
У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які вядзе Міністэрства інфармацыі, звестак пра сацсеткі «Нашай Нівы» пакуль няма.
Ужо пяты месяц галоўны рэдактар «НН» Ягор Марціновіч і кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко знаходзяцца за кратамі.
Андрэю Скурко і галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы» Ягору Марціновічу прад’явілі абвінавачанні па ч. 2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу). Сэнс прэтэнзій у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізічных асоб, а трэба было плаціць па тарыфах для юрыдычных асоб. Следчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Мінэнерга» быў нанесены ўрон у 3,5 тысячы рублёў. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася.
Адрас для лістоў: СІЗА‑1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.
Ягор Марціновіч: аб’ездзіў паўсвету, але хацеў быць толькі ў Беларусі, стаяў гарой за кожнага журналіста
Андрэй Аляксандраў і Андрэй Скурко — зняволеныя журналісты сярод пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча