• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Telegram-канал «BGmedia: новости – 2024» абвясцілі «экстрэмісцкім»

    4 верасня на сайце Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіўся Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Брэсцкая газета мерч

    Фота: БАЖ

    У яго ўключылі  Telegram-канал «Брестской газеты» з назовам «BGmedia:новости – 2024» і ідэнтыфікатарам  https://t.me/BGazeta. Рашэнне аб прызнанні гэтага рэсурса «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»  2 верасня прыняў суд Ленінскага раёна Брэста.

    Telegram-канал мае 858 падпісчыкаў, там размяшчаецца інфармацыя пра навіны Брэста, усёй Беларусі і  света. Ён звязаны з сайтам https://bgmedia.site, які быў таксама  абвешчаны «экстрэмісцкім» паводле рашэння таго ж  суда ад 15 студзеня гэтага года.  Прычым гэта была ўжо другая спроба праз суд абвясціць інтэрнэт-рэсурс «па-за законам»: 26 лістападa 2021 года сайт «Брестской газеты», які тады меў ідэнтыфікатар b‑g.by, ужо прызнавалі «экстрэмісцкім».

    5 лютага той самы суд Ленінскага раёна  Брэста прызнаў экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй старонку «BG.Media» у сацыяльнай сетцы Х. 14 сакавіка суддзя Ленінскага раёна Брэста Андрэй Канючка прыняў рашэнне лічыць Insta­gram-акаўнт bg.live_365 «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». 28 сакавіка суддзя суда  Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Андрэй Васілюк пастанавіў прызнаць «экстрэмісцкім» YouTube-канал  #VideoBGLive.

    28 лютага 2023 года КДБ Беларусі абвесціў «Брестскую газету» «экстрэмісцкім фарміраваннем», забараніўшы такім чынам дзейнасць у краіне праз пагрозу крымінальнага пераследу. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці