• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Так прыходзіць зямная слава

    ­Для таго, каб стаць зоркай, сёння журналісту не дастаткова проста
    знайсці «смажаныя» факты першым, і нават не дастаткова першым выдаць іх
    у эфір, ці надрукаваць у газеце. Канешне, гэтыя ўмовы могуць зрабіць
    тваё імя гучным, але толькі на некаторы час, жыццё не стаіць на месцы і
    ўжо заўтра тваё імя можа быць забытае.

    Трапляюць жа ў гісторыю, у літаральным сэнсе гэтага выразу, —
    адзінкі. І часам з журналісцкай працай гэта зусім не звязана. Менавіта
    так у гісторыю трапіў малады карэспандэнт іракскага тэлеканала
    «Аль-Багдадзія» Мунтазер аль-Зэйдзі, які праславіўся тым, што падчас
    прэс-канферэнцыі шпульнуў у прэзідэнта ЗША Джорджа Буша сваімі
    чаравікамі.

    Журналіст, які выказаў такім чынам сваю грамадзянскую пазіцыю, стаў
    сапраўдным героем у ара­бскім свеце. Лідэр лівійскай рэвалюцыі палкоўнік
    Муамар Кадафі ўжо абвясціў, што ўзнагароджвае аль-Зэйдзі лівійскім
    медалём «За адвагу». Кадафі т­аксама паведаміў што ўжо больш за 200
    адвакатаў выказалі жаданне быць абаронцамі журналіста ў судзе.

    Кошт праляцеўшых над галавой прэзідэнта Буша чаравікаў расце
    штодзень. Першапачаткова калекцыянеры давалі за яго 100 тысяч долараў.
    Сёння бізнесмен з Саудаўскай Аравіі ­дае за іх ужо 10 мільёнаў долараў.

    Хто яшчэ з сённяшніх «зорак» можа прадаць свой абутак за такую суму?
    У рэйтынгу самых недарэчных і дарагіх рэчаў «зорак», прададзеных з
    аўкцыёну, адно з першых месцаў займае «Ролс-ройс» Джона Ленана. Ён пайшоў з‑пад малатка
    за 2,5 мільёны долараў. Такім чынам, туфлі 29-гадовага іракскага
    журна­ліста ў чатыры разы даражэйшыя за машыну «бітла», набытую ў 1965
    годзе.

    Засталося толькі высветліць, дзе зараз знаходзяцца «зорныя» чаравікі
    і ці аддадуць іх уладальніку. Але, калі іх нават і не прададуць
    на аўкцыёне, свой ўласны капітал малады журналіст ужо зарабіў: раней ці
    пазней ён магчыма напіша кнігу пра тое, як абразіў прэзідэнта ЗША, ці
    прадасць аўтарскія правы на экранізацыю сваёй гісторыі, ці наладзіць
    выпуск адмысловай маркі абутку. Варыянтаў развіцця падзеяў, насамрэч,
    безліч…

    Мяне цікавіць толькі адно: як паставіліся калегі іракскага
    журналіста да ягонага ўчынку? Таксама радуюцца за нацыянальнага героя?
    Ці разважаюць над тым, як зменяцца правілы акрэдытацыі­ на наступную­
    прэс-канферэнцыю з уд­зелам высокіх гасцей? Напрыклад, ці будуць
    вымушаныя ўсе прысутныя пакідаць свой абутак перад парогам
    канферэнц-залы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці