завочны суд
Завочны суд над журналістам Уладзімірам Хільмановічам пачнецца 29 ліпеня ў Гродне
Справу Уладзіміра Хільмановіча ў парадку спецвытворчасці будзе разбіраць Гродзенскі абласны суд. Журналіста вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: частак 1 і 2 артыкула 361–4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і часткі 3 артыкула 361–1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Яму пагражае да 7 гадоў зняволення.
26 ліпеня, 2024
Супраць блогера Антона Матолькі распачалі спецвытворчасць паводле 13 крымінальных артыкулаў
Супраць блогера Антона Матолькі у Беларусі распачалі крымінальную справу паводле 13 артыкулаў. Стваральніка «Беларускага Гаюна», а некалі блогера-урбаніста вінавацяць сярод іншага і ў спробе захопу ўлады, і ў экстрэмізме, і ў здрадзе дзяржаве.
22 ліпеня, 2024
«Хочацца прыгожай перамогі, але я цяпер – за эфектыўнасць». Вольга Лойка – пра суд, палітвязняў і адлігу ў Беларусі
З журналісткай і былой палітзняволенай, якая праходзіла па справе TUT.BY, заснавальніцай праекту «Plan B» Вольгай Лойкай гутарым пра завочны суд над ёй, пра футбол, брыдкія перамогі ды пра тое, колькі яшчэ гадавінаў «прэзідэнцтва» у Лукашэнкі наперадзе. «Віншую, гэта апошняя!», – упэўненая суразмоўца «Белсату».
18 ліпеня, 2024
У Гродне сёння распачаўся завочны суд над журналістам Алесем Кіркевічам
У Гродзенскім абласным судзе 8 ліпеня а 10‑й гадзіне распачаўся завочны суд над журналістам Алесем Кіркевічам. Яго вінавацяць у садзеянні экстрэмісцкай дзейнасці. Справу суд разглядае ў парадку спецыяльнай вытворачасці, бо Кіркевіч з’ехаў з Беларусі раней, асцерагаючыся палітычна матываванага пераследу. На працэс прызначаны суддзя Юрый Казакевіч.
08 ліпеня, 2024
БАЖ звярнуўся да спецыяльнай працэдуры ААН па справе праваабаронцы Леаніда Судаленкі
Прававы цэнтр Беларускай асацыяцыі журналістаў накіраваў звароты да спецдакладчыкаў ААН з нагоды завочнага прысуду да зняволення гомельскаму юрысту і праваабаронцу Леаніду Судаленку.
28 чэрвеня, 2024
Брэсцкі абласны суд завочна прыгаварыў да зняволення ўдзельнікаў праекта «Рудабельская паказуха»
Блогераў Андрэя Павука і Вольгу Павук прызналі кіраўнікамі «экстрэмісцкага фарміравання» — аўтарскага праекта «Рудабельская паказуха». Таксама за ўдзел у праекце асуджаныя да зняволення оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, блогер Ілля Салянкоў і музыка Уладзіслаў Наважылаў.
25 чэрвеня, 2024
Леанід Судаленка: «Я перастану паважаць сваю прафесію юрыста, калі здамся»
Праваабаронца распавядае пра свой завочны суд, спецвытворчаць і парушэнні правоў пад час працэсу, а таксама пра свае далейшыя планы.
20 чэрвеня, 2024
Прызначаная дата завочнага суду над праваабаронцам Леанідам Судаленкам
У Гомельскім абласным судзе на 12 чэрвеня прызначаная дата завочнага суду над былым палітвязням і праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Новая крымінальная справа ў фармаце спецвытворчасці была ўзбуджаная ў лістападзе 2023 года. Леаніда абвінавачваюць па частках 1 і 2 арт. 361–4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
30 мая, 2024
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці