• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Таццяна Нядбай пра эміграцыю: Важна не распусціцца бы соль у вадзе ў культуры іншых краінаў

    Пераслед за іншадумства займае першае месца ў маніторынгу парушэнняў правоў чалавека, які робіць Беларускі ПЭН-цэнтр.

    Беларускі ПЭН-цэнтр – арганізацыя, якая сумяшчае ў сабе дзве функцыі: падтрымку творчасці і абарону культурніцкіх правоў. Апошняя сфера дзейнасці як ніколі актуальная цягам апошніх двух год.

    — Са студзеня па верасень мы зафіксавалі 1032 выпадкі парушэння правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры. Мы бачым, што колькасць гэтых выпадкаў павялічваецца. Гэта сведчыць, што крызіс не мінае, а ўсё больш разгортваецца. І калі год таму выпадкі парушэння культурных правоў і правоў дзеячаў культуры былі ў большасці звязаныя з вулічнымі пратэстамі, то цяпер пераслед мае схаваныя формы: гэта звальненні, пераслед за свабоду выказвання ў той ці іншай форме.

    Затрыманні, абвінавачванні, якія прад’яўляюцца за так званае «пікетаванне татуіроўкай» або свечку ў вакне. Гэта ўсё — выказванне меркавання. Калі гэтае меркаванне ўлады трактуюць як неадпаведнае дзяржаўнай палітыцы, то пераследуюць за гэта. Але гэта пераслед за іншадумства. Гэта спадчына Савецкіх часоў. Нам даводзіцца жыць у такі час. Пераслед за іншадумства займае першае месца ў нашым топ-10 парушэнняў правоў чалавека за студзень-верасень 2021 года, — кажа  намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Таццяна Нядбай.

    Моцная хваля рэпрэсій справакавала найбольшую ў новай гісторыі Беларусі хвалю міграцыі — з краіны выехалі сотні прадстаўнікоў культурніцкай сферы. Намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Таццяна Нядбай заклікае не растварацца ў асяродку іншых краін, а запасацца досведам, пераймаць новыя і лепшыя практыкі, што можна было б пасля забраць у Беларусь па вяртанні:

    — Мы ўпершыню сутыкнуліся з такой вялікай хваляй эміграцыі дзеячаў культуры, творчай эліты. Упершыню на розных мерапрыемствах за мяжой увесь час сустракаеш людзей, з якімі перасякаўся ў Беларусі на розных пляцоўках, дзе разам рабілі фестывалі, сустрэчы. Гэта новая для нас рэальнасць. І вельмі важна не распусціцца як соль у вадзе культуры іншых краінаў, а скарыстаць гэты час для культурнага абмену ў лепшым разуменні гэтага паняцця, для прафесійнага росту, пазнання лепшых практык. Каб на момант вяртання ў Беларусь усе здабыткі эміграцыі сталі здабыткамі для Беларусі.

    Намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру звяртае ўвагу на тое, што ў цяперашніх умовах падтрымкі патрабуюць не толькі тыя, хто з’ехаў, але і тыя, хто застаўся ў Беларусі:

    — Другі прыярытэт, які не менш важны, — падтрымка дзеячаў культуры, які засталіся ў Беларусі, былі звольненыя са сваёй працы і не маюць магчымасці творчай рэалізацыі. Але я перакананая, што ім ёсць што рабіць. Яны маглі б пісаць мемуары, даследаванні, рабіць культурніцкія праекты, якія цяпер немагчымыя ў публічнай сферы, але праз пэўны час яны б «стрэлілі» і сталі важным культурным прадуктам, калі будзе магчымым іх публічнае жыццё.

    І варта памятаць пра пра медыйны эфект. Цяпер усё добрае патрабуе цішыні, каб не прыцягваць увагу рэпрэсіўнай дзяржаўнай машыны.

    — Нягледзячы на тое, што выглядае, быццам бы ўсё жывое з’ехала, а ў Беларусі нічога не засталося, я катэгарычна не згодная з гэтым сцверджаннем. Мы сёння жывём у такім свеце, калі быццам бы існуе толькі тое, што ёсць на старонках медыя. Але людзі, якія засталіся ў Беларусі, у мэтах бяспекі не могуць гучна гаварыць. І калі мы ацэньваем за мяжой тое, што адбываецца ў Беларусі, важна памятаць, што ў краіне шмат усяго, што патрабуе нашай падтрымкі, рознай падтрымкі. Гэта будзе глебай, базісам, на якой будзе саджацца тое, што вернецца ў Беларусь. І нам важна зрабіць так, каб гэтая глеба не ссохла і магла даваць свой плён, — падкрэслівае Таццяна Нядбай.

    Пераслед за іншадумства займае першы радок у «рэйтынгу» парушэнняў. Пераследуючы дзеячаў культуры за пазіцыю, адрозную ад той, што транслюецца дзяржапаратам, на іх ажыццяўляюцца ўсе формы ціску: ад звальнення да затрымання і крымінальнага пераследу. Дадзеныя за 9 месяцаў 2021 года

    Сумныя тэндэнцыі

    Для жыцця і творчасці ў краіне ў сітуацыі пераследу за іншадумства і пастаянных рэпрэсій характэрныя наступныя з’явы:

    самацэнзура: «удзельнікі гурта вырашылі не публікаваць песню, бо асцерагаюцца пераследу з боку ўладаў», «прайшоў закрыты паказ спектакля», рэдактар «ладзіць унутраную цэнзуру на прадмет “экстрэмізму” ўсіх кніг, якія плануе выдаваць», «праз адчуванне небяспекі адмовілася ўдзельнічаць у фэсце», «песнямі пратэсту лепш не дзяліцца тым, хто застаецца на радзіме» ды інш.;

    – перамяшчэнне «прадукта беларускай культуры» за мяжу: «прэм’ера ў Беларусі не запланаваная», «на жаль, у Беларусі паказаў пакуль што не плануецца», «”Рэвалюцыю” беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча паставяць у нямецкім тэатры», «у Кіеве адбылася прэм’ера спектакля па матывах рамана Сашы Філіпенкі “Былы сын”» і г.д .;

    – апроч вымушанага ад’езду з краіны ў мэтах асабістай бяспекі, з’язджаюць з краіны творчыя людзі і ў мэтах самарэалізацыі. Так, у Вільні прайшоў першы спектакль з удзелам актораў Гродзенскага тэатра, якія страцілі працу ў Беларусі; Павел Харланчук з’ехаў з Беларусі і далучыўся да трупы Маскоўскага Губернскага тэатра Сяргея Бязрукава ды іншыя прыклады;

    фактычна «забарона на прафесію» у Беларусі: немагчымасць займацца справай жыцця, што асабліва актуальна для дзеячаў культуры, звольненых з дзяржаўных устаноў культуры;

    – таксама мы ведаем пра існаванне вялікага шэрагу рэпрэсій, якія застаюцца незаўважанымі. Дзеячы культуры (асабліва тыя, што жывуць у рэгіёнах) застаюцца сам-насам з ціскам і рэпрэсіямі, але ніяк гэтага не афішуюць дзеля таго, каб была магчымасць заставацца ў краіне і працаваць далей — хоць бы і ў іншым месцы, а не там, адкуль творца быў (-ла) раней звольнены (-ая);

    страх дэманстрацыі сваёй ідэнтычнасці — напрыклад, польскай (у сувязі з сітуацыяй стыгматызацыі палякаў і агульнай антыпольскай палітыкай).

    Больш падрабязна пра дзейнасць Беларускага ПЭН-цэнтра чытайце на сайце арганізацыі penbelarus.org. У Беларусі сайт працуе праз VPN.Таксама можна падпісацца на Тэлеграм-канал ПЭН-цэнтра, калі вы цікавіцеся культурнай сферай, літаратурай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці