Сёння ў кватэры затрыманага Андрэя Толчына сілавікі зладзілі ператрус
28 верасня ў Гомелі сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру затрыманага напярэдадні журналіста-фрылансера Андрэя Толчына.
У выніку следчыя забралі камп’ютарную тэхніку і іншыя лічбавыя носьбіты. Паводле тлумачэнняў, ператрус ладзіўся ў межах справы за экстрэмізм.
Сам Андрэй Толчын пры вобшуку не прысутнічаў. Яго затрымалі ўчора ў Гомелі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, папярэдне на 72 гадзіны.
Улады неаднойчы затрымлівалі і штрафавалі гомельскага фрылансера. У 2020‑м годзе Толчына затрымлівалі разам з былой журналісткай Ларысай Шчыраковай.
«Як толькі мы выйшлі з Андрэем з пад’езда, каб ісці па гаспадарчых справах, нас перастрэлі двое міліцыянтаў у цывільным. Прапанавалі ехаць у Савецкі РАУС. Андрэй патрабаваў тлумачэнняў, але не дачакаўся. Яму заявілі, што ўсе тлумачэнні будуць у аддзеле міліцыі. Неўзабаве падаспеў трэці міліцыянт, ён таксама быў не ў міліцэйскай форме, Андрэя пасадзілі ў цывільны аўтамабіль і павезлі ў РАУС», — расказвала тады жонка фрылансера Кацярына.
Таксама журналіста затрымлівалі ў 2021 годзе каля гомельскага СІЗА‑3, дзе ён здымаў сваякоў палітвязняў Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, якіх разам з іншымі абвінавачанымі 24 чэрвеня пачалі судзіць у памяшканні ізалятара. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, палітвязняў абвінавачвалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні варажнечы і перашкодзе дзейнасці ЦВК. Тады спадар Толчын запісваў і каментар аднаго з дыпламатаў Еўрасаюза, якія прыехалі ў Гомель на суд. Усе відэазапісы ў фрылансера забрала міліцыя.
Чытайце яшчэ:
Хартия по искусственному интеллекту в СМИ: RSF приглашает высказать свое мнение белорусских медийщиков
Горькое наследство. Анна Мирочник объясняет, зачем протесту рассказывать о своих жертвах
«Когда технология расширяется, она превращается из экстраординарной в обычную». Топ-менеджер Google обратился по случаю 25-летия компании