Сёння свой Дзень нараджэння за кратамі адзначае журналіст інтэрнэт-выдання «Першы рэгіён» Сяргей Гардзіевіч
Журналіста асудзілі на 1,5 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму
2 жніўня 2021 года суд Іванаўскага раёну прызнаў Гардзіевіча вінаватым у абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго, а таксама ў абразе двух міліцыянтаў у чаце тэлеграм-каналу «Реальный Дрогичин».
Прысуд – 1,5 года зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
Журналіст сваёй віны не прызнаў і ў ходзе следства адмовіўся даваць паказанні. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Павіншуйце спадара Гардзіевіча з Днём нараджэння!
Адрас: Папраўчая калонія №17, 213004, Шклоў, вул. 1‑я Завадская, 8
Адрасы ўсіх калег за кратамі заўсёды ТУТ
Чытайце яшчэ:
Што адбываецца са справай журналісткі Кацярыны Андрэевай? Дэталі
«Мне не гавораць, куды адправілі Ігара». Журналіста Свабоды Лосіка этапавалі з СІЗА
Как справляться с чувством вины, если ты уехал или остался, но все равно его испытываешь