• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёння Паўлу Шарамету споўнілася б 48 гадоў

    28 лістапада Паўлу Шарамету споўнілася б 48 гадоў. 

    Вядомы журналіст Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў выніку выбуху аўтамашыны ў цэнтры Кіева, дзе ён жыў і працаваў апошнія пяць гадоў. 

    Да гэтага не знойдзеныя і не пакараныя забойцы журналіста.

    Восенню ва Украіне былі затрыманыя добраахвотнікі з батальёна «Правы сектар» Уладзіслаў Грышчанка (пазыўны «Буча») і яго жонка Ірына (пазыўны «Пума»). Суд арыштаваў іх на час расследавання іншай справы, пачатай у ліпені 2018 года: сямейную пару Грышчанка падазраюць у замаху на забойства і неасцярожным паводзінах са зброяй.

    Паліцыя мяркуе, што гэтыя людзі могуць мець дачыненне да забойства Шарамета.

    Павел Шарамет загінуў, калі яму было 44 гады. Аўтамабіль, у якім ён ехаў, выбухнуў у цэнтры Кіева 20 ліпеня 2016 года. Пазней высветлілася, што пад машыну была падкладзена мадыфікаваная мадэль супрацьпяхотныя міны МОН-50.

    Ён быў яркім журналістам, у 25 гадоў стаў галоўным рэдактарам  «Белорусской деловой газеты». азней працаваў уласным карэспандэнтам расійскага ОРТ у Беларусі, працаваў у Расіі. Затым пераехаў ва Украіну, працаваў ва «Украінскай праўдзе», на «Радыё Весці». 
     

    Шарамет, якім мы яго памятаем

    Тры гады таму быў забіты Павел Шарамет. Калегі і родныя ўшанавалі памяць Паўла ФОТА

    «Мой бацька — Павал Шарамет». Дзеці забітага журналіста расказалі, якім бацькам ён быў. ВІДЭА

    Премию имени Павла Шеремета получили журналистка из Молдовы и активист из Армении

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці