Сёння Аляксею Каралю, рэдактару, дзеячу дэмакратычнага руху Беларусі споўнілася б 75 год
Рэдакцыя газеты "Новы Час", рэдактарам якой быў Аляксей Кароль, наведала магілу свайго шэфа.
29 мая 2020 года Аляксею Каралю споўнілася б 75 год. Пяць гадоў таму Аляксей Сцяпанавіч Кароль — сябра ГА “БАЖ”, галоўны рэдактар недзяржаўнай газеты “Новы Час”, гісторык і палітолаг сышоў з жыцця пасля цяжкай хваробы. Але светлая памяць пра Аляксея Караля жыве ў сэрцах людзей, якія былі з ім знаёмыя, працавалі разам.
У чэрвені 2015 года выйшаў у свет аўтарскі дакументальны фільм Аляксея Караля “1990‑я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі”.
Пасля сыходу рэдактара «Новы час» абвясціў Конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля. Тры гады запар у Дзень народзінаў першага рэдактара «Новага Часу» адбывалася цырымонія ўганаравання пераможцаў. Сёлета з прычыны пандэміі конкурс не праводзіўся. На сайце «Новага Часу» можна прачытаць меркаванні колішніх лаўрэатаў пра тое, што для іх значыў гэты Конкурс у прафесійнай дзейнасці.
Ліст да таты. Аляксею Каралю споўнілася б 75
Справядлівы Кароль
Аляксей Кароль – прыклад журналіста, да якога хочацца цягнуцца