• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сыноў Дзмітрыя Партона арыштавалі, яго праграма не выйшла на «Радыё-Мінск»

    10 снежня на "Радыё-Мінск" не выйшла праграма "Прычыны і следства", якую вядуць былы прэс-сакратар МУС, а цяпер намеснік дырэктара холдынгу "Мінск-Навіны" Дзмітрый Партон і афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова. Напярэдадні стала вядома, што сыноў Партона Арцёма і Андрэязатрыманых падчас нядзельнага пратэстнага маршу, асудзілі на 13 сутак арышту.

    Атрымаць каментар у Дзмітрыя Партона не атрымалася. Ледзь пачуўшы, хто яму тэлефануе, ён кінуў слухаўку.

    — Да канца года праграма выходзіць не будзе, пасля Новага года — пакуль невядома, — адказваюць нам у рэдакцыі «Радыё-Мінск». У чым прычына, у рэдакцыі не ведаюць.

    Вядучая праграмы Юлія Ганчарова распавядае Еўрарадыё, што не змагла весці праграму 10 снежня, таму што захварэла («Не, не каранавірус»).

    — Як толькі будзе новая праграма, мы пра гэта паведамім, — абяцае яна. Паводле яе слоў, калі вядучыя сыходзяць на вакацыі альбо ў сілу нейкіх непераадольных абставінаў не могуць прыняць удзел у «Прычынах і следстве», эфіры не адмяняюцца. 

    — У дадзеным выпадку я знаходжуся на бальнічным, адказваю за сябе, — кажа Ганчарова. — Не хвалюйцеся. Гэта не нейкая звышнатуральная падзея. Такое здараецца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці