• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сяргею Сацуку ў калоніі нарэшце пачалі даваць лекі

    Амаль месяц таму стала вядома, што журналіст-расследвальнік Сяргей Сацук мае вялікія праблемы з лекамі. У медыйшчыка сардэчнае захворванне, і яму трэба штодзень раніцай і вечарам прымаць адмысловыя таблеткі. Блізкія журналіста паведамілі, што неабходныя лекі ў турму перадавалі, але іх чамусьці Сяргею не аддавалі.

    — Зараз, дзякуй Богу, лекі нармальна даюць, — кажа Аляксандр Сацук, брат журналіста. — Усё, што мы яму перадалі, натуральна, на рукі не выдалі, але штодзень пэўную норму таблетак Сяргей атрымлівае. Таму зараз праблем з доступам да лекаў няма.

     Якія яшчэ навіны ад брата?

    — Наколькі вядома, цяпер ён знаходзіцца ў каранціне, хаця не выключаю, што ўжо маглі размеркаваць у атрад.

    — Некаторых вязняў вызваляюць ад працы ў калоніі, калі стан здароўя не дазваляе…

    — Я лічу, што па стане здароўя Сяргей наогул не павінен знаходзіцца за кратамі. У брата два сур’ёзныя захворванні…  Наколькі вядома, гэта прапісана ў некаторых заканадаўчых дакументах. Іншая справа, як усё гэта прымяняецца на практыцы.

    — Пасля разгляду апеляцыі Вярхоўным судом Сяргей сустрэўся з блізкімі…

    — Так, была сустрэча з жонкай. Зараз са спатканнямі, напэўна, могуць быць праблемы, бо Сяргея паставілі на прафілактычны ўлік, як схільнага да парушэнняў рэжыма. Многіх “палітычных” ставяць на такі ўлік. Таму не выключаю, што могуць быць абмежаванні і ў спатканнях, і з перадачамі.

    Сяргей Сацук — галоўны рэдактар заблакаванага інтэрнэт-партала «Ежедневник», аўтар рэзанансных расследаванняў пра факты карупцыі ў дзяржаўнай сістэме. Ён асуджаны на 8 гадоў зняволення з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    Чытайце яшчэ:

    Як міжнародная супольнасць адрэагавала на прызнанне БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем»: АБСЕ, «Рэпарцёры без межаў», ЕФЖ і іншыя

    «Рэпрэсіі працягваюцца, 32 супрацоўнікі СМІ ў зняволенні». Платформа бяспекі журналістаў Савета Еўропы — пра Беларусь

    Апеляцыя асуджанага відэааператара Івана Мураўёва будзе разглядацца ў закрытым рэжыме

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці