• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сяргей Скулавец: Да апошняга не хацеў выязджаць

    Ужо тры гады беларусы не перастаюць збягаць з краіны праз жорсткія рэпрэсіі, якія не спыняюцца ні на дзень. Да нядаўняга часу жыхар Івацэвіцкага раёну Сяргей Скулавец, які меў сваю вялікую дапаможную гаспадарку і адначасова, не надта дэманструючы, супрацаваў з Белсатам, спадзяваўся, што гэта павінна хутка скончыцца і яму не прыйдзецца з’язджаць. Але цуду не адбылося. Пра тое, чаму прыйшлося пакінуць краіну, калегі з Радыё Рацыя пагаварылі з журналістам і ўладальнікам дапаможнай гаспадаркі Сяргеем Скулаўцом.

    РР: Сяргей, чаму вы з’ехалі з краіны?

    — Да апошняга не хацеў выязджаць. Да апошняга меў надзею, што адбудуцца змены ў краіне, не будзе рэпрэсіяў, не будзе пагрозы затрымання і катавання. Але з часам гэтая надзея памірала, і ў чэрвені мне давялося пакінуць Беларусь.

    Вясною папярэдзілі, што ў ліпені пачнецца чарговая хваля затрыманняў, і трэба як мага хутчэй выязджаць, бо апынуся за кратамі. Я думаю, інфармацыя, што да мяне паступіла, была сапраўднаю. Бяспечна існаваць далей у Беларусі немажліва. Гэты выбар цяжкі, але вымушаны.

    РР: Вы трымалі сваю гаспадарку. Распрадалі ці даверылі камусьці?

    — Гэта ўсё давялося прадаваць. Душа баліць за гэта. Адна рэч прадаць гаспадарку, другая рэч маёмасць, уласнасць. Зямля, што засталася, цяпер занядбаная.

    РР: Вы, здаецца, не бралі ўдзел у палітыцы, займаліся фермерствам. Чаго вам магло нешта пагражаць? Не за мінулую журналісцкую працу?

    — Я ніколі не прыпыняў журналісцкую працу. І пасля ператрусаў у журналістаў у чэрвені, жніўні 2021 году, да мяне таксама прыехалі на мой хутар губазікаўцы і забралі ў Берасце на допыт. І ператрус быў, і тэхніку ўсю забралі. Да мяне ехалі як не да ўдзельніка палітычных акцыяў, а як да журналіста, бо першае пытанне было, дзе мая камера, чым я здымаю.

    Гэта было ў 2021 годзе, тады ж губазікаўцы вынеслі мне папярэджанне аб няўдзеле ў экстрэмісцкіх арганізацыях, але журналісцкую дзейнасць я ніколі не перапыняў, я працаў на Белсат увесь час як журналіст. Гэта было небяспечна, і калегі ў Варшаве гэта разумелі. Я рабіў матэрыялы некалькі разоў на тыдзень або манітараваў інтэрнэт-стужку, выстаўляў навіны на сайце, я меў доступ да адміністрацыйнай панэлі. А фермерства было як прысядзібная гаспадарка. Я не жыў з гэтай гаспадаркі. Гэта было кшталту прыкрыцця. Мне здаецца, што губазікаўцы нейкі час не чапалі мяне праз гэтую гаспадарку.

    Цалкам слухаць размову ТУТ

    Чытайце яшчэ: 

    Іосіф Сярэдзіч аб змене палітыкі сайта «НВ»: «Незразумелыя дзеянні тых, каму я бясплатна памылкова перадаў сайт»

    Главред Reform.by: журналистика — это иммунитет нации

    Асцярожна: прапаганда! Ці трэба і як асвятляць прадзяржаўны кантэнт

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці