Сябры ГА “БАЖ” наведалі Антона Сурапіна ў слуцкім шпіталі
Прадстаўнікі офісу ГА “БАЖ” перадалі хвораму невялікі пачастунак і неабходныя рэчы. Падчас сустрэчы, якая адбывалася ў бальнічнай палаце, журналіст распавёў пра свой побыт у шпіталі і акалічнасці здарэння.
Нагадаем, што некалькі тыдняў таму падчас няўдалай паездкі на ровары журналіст сур’ёзна пашкодзіў нагу і быў шпіталізаваны. Нядаўна лекары зрабілі Антону аперацыю, і цяпер ён чакае, калі здымуць швы ды пачнецца этап рэабілітацыі.
— Сумна, што гэта здарэнне фактычна перакрэсліла ўсе мае планы на лета, бо лекавацца і праходзіць рэабілітацыю прыйдзецца яшчэ доўгі час. Магчыма, нават увесь бліжэйшы год я буду вымушаны хадзіць з кіёчкам, не кажучы пра іншыя наступствы. Але я вельмі ўдзячны падтрымцы калег, якія клапоцяцца і не даюць мне тут зусім засумаваць, — гаворыць Сурапін.